Авута

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аву́та — рака ў Беларусі, правы прыток Дзісны (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Глыбоцкім і Мёрскім раёнах Віцебскай вобласьці. Даўжыня 47 км. Плошча вадазбору 461 км². Выдатак вады ў вусьці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads

Асноўныя прытокі

Агульныя зьвесткі

Выцякае з возера Падавуты на ўскраіне Сьвянцянскіх градаў, далей цячэ Полацкай нізінай. Упадае ў Дзісну за 3 км на паўднёвы захад ад места Дзісны.

Даліна трапэцападобная, шырыня 150—250 м. Абалона высокая, шырыня 100—150 м. Рэчышча слабазьвілістае, шырыня 4—6 м у вярхоўі, 8—10 м у ніжняй плыні. Каля вёскі Ялоўцаў на рацэ плаціна і сажалка плошчай 18,3 га[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads