Агата Крысьці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Агата Крысьці
Remove ads

Агата Мэры Кларыса Малоўэн, (па-ангельску: Agatha Mary Clarissa, Lady Mallowan), пры нараджэньні Мілер (па-ангельску: Miller), больш вядомая паводле прозьвішча мужа як Агата Крысьці (15 верасьня 1890, Торкі, Дэвон, Ангельшчына — 12 студзеня 1976, Ўолінгфорд, Ангельшчына) — ангельская пісьменьніца. Сусьветна вядомая аўтарка дэтэктыўнай прозы.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...

Дэбютавала раманам «Таямнічая гісторыя» (1920). Шматлікія раманы (больш за 60) «Пуаро расьсьледуе» (1924), «Таямніца камінаў» (1925), «Забойства Роджэра Экрайда» (1926), «Усходні экспрэс» (1934), «Забойства па алфавіце» (1936), «Сьмерць на Ніле» (1937), «Дзесяць негрыцянят» (1939), «Н або М?» (1941), «Труп у бібліятэцы» (1942), «Крывая хаціна» (1949), «Кот сярод галубоў» (1959) і іншыя, п’есы «Пастка», «Сьведка абвінавачаньня» (абедзьве 1954), «Бледны конь» (1961), «Трэцяя» (1966) і іншыя напісаны ў жанры гэтак званага інтуітыўнага дэтэктыва. Злачынства ў іх выкрываецца не з дапамогай фактаў і рэчавых доказаў, а дзякуючы выключнай псыхалягічнай праніклівасьці й незвычайнай назіральнасьці герояў — Джэйн Марпл і прафэсійнага вышукніка Эркюля Пуаро. Творам Агаты Крысьці ўласьцівы тонкі гумар, дакладнасьць дэталяў у абмалёўцы калізіяў і пэрсанажаў. За літаратурную творчасьць ёй быў нададзены шляхетны тытул.

Remove ads

Беларускія пераклады

  • Нябожчыкава люстэрка // Замежны дэтэктыў. Мн., 1988.
  • Апавяданьні // Замежны дэтэктыў. Мн., 1991.
  • Забойства ва «Усходнім экспрэсе». Логвінаў, 2024[5].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads