Агепста
гара на мяжы Расіі і Грузіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Агепста — горная вяршыня на мяжы Расеі і Грузіі (Абхазія), найвышэйшы пункт Гаграўскага хрыбта. Вышыня 3256 м (па іншых зьвестках — 3261 м). Добра бачная з назіральнай вежы гары Вялікі Ахун зблізку Сочы. Складзеная вапнякамі. Схілы пакрытыя лесам, вяршыня скалістая. На паўночных схілах маецца некалькі ледавікоў, якія жыўляюць раку Ціхую, левы прыток Мзымты.
Згодна з абхаскай легендай, Агепста ёсьць старэйшы з трох братоў пастушкі Рыцы, якія скамянелі ад гора пасьля таго, як іхная сястра выбрала сьмерць у возеры, чым ганьбу.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads