Адам Яўхімавіч Храптовіч

дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага і Расейскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Адам Яўхімавіч Храптовіч
Remove ads

Адам Яўхімавіч Храптовіч (1768, Шчорсы, цяпер Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь13 сьнежня [ст. ст. 25 сьнежня] 1844, Вішнёўка, цяпер Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага і Расейскай імпэрыі.

Хуткія факты Старшыня Віленскага дабрачыннага таварыства, Старшыня Віленскай часовай губэрнскай выканаўчай камісіі ...

Пасол на Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай ад Наваградзкага павету Вялікага Княства Літоўскага (1790—1792). Візытатар школ Віленскай навучальнай акругі ў Расейскай імпэрыі (1803—1811). Старшыня Віленскага дабрачыннага таварыства (1834—1836). Быў дабрачынцам сялянскай асьветы.

Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і cакратара вялікага літоўскага Яўхіма Храптовіча, які пазьней стаў канцлерам[2]. Навучаўся ў Галоўнай школе Вялікага Княства Літоўскага ў Вільні. Пазьней падарожнічаў па нямецкіх землях Сьвятой Рымскай імпэрыі, Даніі і Ангельшчыне[3]. Атрымаў чын ротмістра кавалерыі Войска Вялікага Княства Літоўскага[2].

У 1790—1792 гадох быў паслом на Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай ад Наваградзкага павету[4]. У 1794 годзе браў удзел у паўстаньні Касьцюшкі[3]. Быў ад’ютантам генэрала Станіслава Макраноўскага, які загадваў войскам ВКЛ са жніўня па кастрычнік. Ад 1803 году працаваў візытатарам школ Віленскай навучальнай акругі ў Расейскай імпэрыі[2]. Скасаваў цялеснае пакараньне для прыгонных сялянаў у сваіх уладаньнях і зьменшыў чынш зь іх[3].

У 1812 годзе францускі імпэратар Напалеон I Банапарт прызначыў яго сябрам кіраўніцтва Віленскага дэпартамэнту[3]. У 1813 годзе быў старшынёй Віленскай часовай губэрнскай выканаўчай камісіі і Віленскага цэнтральнага камітэту ваенных павіннасьцяў[2]. У 1822 годзе пачатковая школа узаемнага навучаньня, заснаваная ім у Шчорсах, налічвала 350 вучняў зь сем’яў прыгонных сялянаў, якіх навучалі рамяству. У 1834—1836 гадох займаў пасаду старшыні Віленскага дабрачыннага таварыства. Таксама быў намесьнікам старшыні Віленскага друкаванага таварыства[3].

Папоўніў да 20 000 тамоў[5] бібліятэку Храптовічаў старадрукамі і віленскімі выданьнямі пачатку ХІХ стагодзьдзя[3], працамі старажытных творцаў і рукапісамі, творамі італьянскай і францускай клясычнай літаратуры, а таксама працамі па гісторыі Беларусі, Летувы і Польшчы[5]. Перавёз бібліятэку Храптовічаў з Варшавы (Царства Польскае) ў Шчорсы (Наваградзкі павет), куды запрашаў прафэсараў Віленскага ўнівэрсытэту. У 1838 годзе паводле рукапісаў зь бібліятэкі выдалі ўспаміны Самуіла Маскевіча. Быў аўтарам артыкулаў у газэце «Навуковыя апісаньні і абмеркаваньні». У мястэчку Нягневічы Наваградзкага павету, якое набыў у 1809 годзе, стварыў парафіяльную школу. Заснаваў ашчадныя касы для сваіх прыгонных сялянаў і скараціў колькасьць шынкоў у сваіх уладаньнях. Сярод іншага, увёў шматпольны севазварот[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads