Самуіл Маскевіч

(пам. 1633) падваявода наваградзкі, мэмуарыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Самуі́л Маске́віч (17 ліпеня[2] 1580, в. Сэрвач, цяпер Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь — 1642) — грамадзкі дзяяч, пісьменьнік-мэмуарыст, наваградзкі пісар.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкай засьцянковай сям’і. Адукацыю атрымаў у Наваградку.

У часе вайсковай службы ўдзельнічаў у ваенных дзеяньнях ля Кукенойсу (1601). У 1607 годзе пайшоў на службу да каралеўскага ротмістра Яна Гратуса Тараноўскага і шмат паезьдзіў па розных месцах Галіччыны, пакуль ня быў скарочаны ў выніку недахопу сродкаў на ўтрыманьне вайскоўцаў. Тады Самуіл Маскевіч перайшоў на службу ў харугву князя Януша Порыцкага і браў удзел у бітве з ракашанамі пад Гузавам. У студзені 1609 г. наняўся валянтэрам у войска Рэчы Паспалітай для паходу на Масковію. Удзельнічаў у аблозе Смаленску, паходах на Рослаў і Белы, а таксама ў славутай Клушынскай бітве. Пасьля паразы ад паўстанцаў Мініна і Пажарскага вярнуўся дахаты, езьдзіў да караля і на вальны сойм як прадстаўнік вайскоўцаў.

Звольніўшыся з вайсковай службы, паступіў да Жыгімонта Карла Радзівіла.

Дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Наваградзкага павету (1617—1618), пазьней — наваградзкі земскі пісар.

Аўтар аднаго зь першых на тэрыторыі Беларусі польскамоўных помнікаў мэмуарнай літаратуры — «Дыярыюшу».

Remove ads

«Дыярыюш»

У творы ахопленыя падзеі з 1594 па 1621 гады: побытавыя замалёўкі, партрэты суайчыньнікаў, зьвесткі пра вайну з Масковіяй 1609—1618 гадоў, — але запісаныя на падставе ўспамінаў аўтара, а не адразу за падзеямі. Пытаньні вялікай палітыкі аўтарам не закранаюцца.

Успаміны вызначаюцца высокім мастацкім майстэрствам, даюць аб’ектыўныя ўяўленьні пра падзеі і факты ваеннага, палітычнага і грамадзкага жыцьця таго часу[2].

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads