Ігар Сігоў
беларускі актор тэатру і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́гар Аляксе́евіч Сіго́ў[1][2][3][4] (нар. 30 сьнежня 1968, Полацак Віцебскай вобласьці БССР) — беларускі актор тэатру і кіно, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2011)[1].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Ігар Сігоў скончыў сярэднюю школу № 14 м. Полацку, займаўся бегам, скокамі ў вышыню, веславаньнем. Аднак, трапіўшы ў тэатральную студыю, захапіўся акторскай працай. Пасьля школы беспасьпяхова спрабаваў паступіць у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут[5].
Працаваў токарам на полацкім аўтарамонтным заводзе (1986—1987). Адслужыўшы ў Савецкай арміі (1987—1989), у 1989—1990 роках працаваў арганізатарам канцэртна-відовішчных мерапрыемстваў Палацу культуры вытворчага аб’яднаньня «Шкловалакно» ў Полацку, у 1990 — кіроўцам Полацкай райаграпрамтэхнікі.
У 1990—1994 роках навучаўся ў Беларускай акадэміі мастацтваў, пасьля заканчэньня якой быў прыняту ў трупу Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі[1]. З 2012[6] па 2014 адначасова зьяўляўся дырэктарам РТДБ[7][8].
З 2014 — актор Купалаўскага тэатру.
Remove ads
Творчасьць
Выканаў больш за 80 роляў у тэатры і кіно[9]. У кіно дэбютаваў у 1996 року.
Фільм «Дзьверы(de)» ірляндзкай рэжысэркі Хуаніты Ўілсан(en), у якім актор выканаў галоўную ролю, браў Гран-пры на разнастайных кінафэстывалях, а ў 2010 року быў таксама намінаваны на прэмію Акадэміі за «найлепшы кароткаметражны гульнявы фільм»[10].
Сям’я
Жанаты, мае сына Ільлю (ад першага шлюбу)[11] і дачку Насту[12].
Узнагароды
- 1999 — Гран-пры фэстывалю «Маладэчанская сакавіца—99» за найлепшае ўвасабленьне ролі Мужчыны ў спэктаклі «Апошняя пастараль» паводле А. Адамовіча, пастаноўка М. Дзінава.
- 2003 — нагрудны знак Міністэрства культуры за ўклад у разьвіцьцё культуры Беларусі «за высокае прафэсійнае майстэрства і значны ўнёсак у разьвіцьцё беларускага тэатральнага мастацтва» актору, вядучаму майстру сцэны.
- 2006, чэрвень — VIII Міжнародны тэатральны фэстываль «Мэльпамэна Таўрыі» — дыплём дырэктара фэстывалю «За сцэнічнае ўвасабленьне глыбіні славянскай душы» ў спэктаклі «Адвечная песьня» Я. Купалы, пастаноўка С. Кавальчыка.
- 2006, лістапад — дыплём актору на тэатральным конкурсе ХІІІ ММКФ «Лістапад» ад «Народнай газеты» за спэктакль «Адвечная песьня» Я. Купалы, сцэнічная ідэя і пастаноўка С. Кавальчыка.
- 2007 — пэрсанальная надбаўка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўнёсак у разьвіцьцё культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь актору, вядучаму майстру сцэны.
- 2007 — мэдаль Францішка Скарыны
- 2011 — Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь[1].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads