Хэрсон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хэрсо́н (па-ўкраінску: Херсон) — места абласнога значэньня на поўдні Ўкраіны, у нізоўі Дняпра. Адміністрацыйны цэнтар Хэрсонскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 293 299 жыхароў, з улікам населеных пунктаў, якія ўваходзяць у склад Хэрсонскай мескай рады — 331 522 чалавек. Горад-герой Украіны (2022)[2]
Знаходзіцца за 446 км ад Кіева. Буйны чыгуначны вузел (лініі на Мікалаеў, Сьнегіроўку, Джанкой). Марскі гандлёвы порт і рачны порт. Аэрапорт.
Хэрсон — важны эканамічны цэнтар поўдня Ўкраіны. Места зьяўляецца цэнтрам адной з найбольшых аглямэрацыяў у краіне. Апроч Хэрсону, у яе склад уваходзяць Голая Прыстань, Алёшкі (места-спадарожнік), Антонаўка, Сьцяпанаўка, Камышаны, Зялёнаўка, Наддняпранскае, Чарнабаеўка, Белазэрка.
23 лютага 2008 року ў Хэрсоне адбылася значная падзея ў мэдычнай сфэры — упершыню ў Паўднёвым рэгіёне ў абласной клінічнай лякарні была выкананая апэрацыя на адкрытым сэрцы з выкарыстаньнем апарату штучнага крывезвароту.
Remove ads
Гісторыя
У XIV—XV стагодзьдзях тэрыторыя сучаснага Хэрсону ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Існуе меркаваньне[3], што менавіта тут у 1398 року вялікі князь Вітаўт заснаваў места і мураваны замак Сьвятога Яна, які пазьней набыў значэньне аднаго з асноўных паўднёвых фарпостаў ВКЛ.
Напрыканцы XV стагодзьдзя гэтую тэрыторыю захапілі крымскія татары і Вітаўтаў замак быў зруйнаваны.
У 1737 року падчас Расейска-турэцкай вайны 1735—1739 рокаў на правым беразе Дняпра расейцы збудавалі ўмацаваньне Аляксандар-шанец. 18 чэрвеня 1778 року Кацярына II падпісала ўказ пра заснаваньне фартэцыі і вэрфі. 19 кастрычніка 1778 року адбылася закладка места, якое атрымаў назву Хэрсон, у гонар старажытнага Хэрсанэса як крыніцы хрысьціянства для Русі. Заснавальнікам места быў Р. Пацёмкін.
У 1803 року Хэрсон зрабіўся цэнтрам губэрні, якая ахоплівала значную частку поўдня Ўкраіны. У месьце разьвівалася цывільнае суднабудаваньне, узьнікалі прадпрыемствы па перапрацоўцы прадукцыі сельскай гаспадаркі. Пасьля 1861 року пачалося значнае ўзрастаньне эканамічнага патэнцыялу края. Па правядзеньні днопаглябляльных працаў у рэчышчы Дняпра, Хэрсон набыў значэньне важнага марскога порту.
10 сьнежня 1917 Хэрсонская губэрнская Рада вызнала Хэрсоншчыну неад’емнай складовай часткай Украінскай Народнай Рэспублікі.[4]
Пасьля працяглага ваясковага супрацьстаяньня 16 красавіка 1920 року Хэрсон канчаткова акупавала Чырвоная армія. З 18 жніўня 1941 па 13 сакавіка 1944 року знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Ад 1991 року Хэрсон у складзе незалежнай Украіны. 11 лістапада 2022 году Ўзброеныя сілы Ўкраіны вызвалілі Хэрсон пасьля 8-месячнай расейскай акупацыі ў ходзе расейскага ўварваньня ва Ўкраіну[5].
Remove ads
Насельніцтва
Колькасьць
1897 | 1926 | 1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2017 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
59 076 | 57 376 | 96 987 | 157 995 | 260 687 | 318 908 | 355 379 | 328 360 | 293 299 |
Мова
Эканоміка
Найбольш разьвітымі галінамі зьяўляюцца:
- харчовая прамысловасьць (кансэрвавы, мясны, рыбны, хлебакамбінаты, малочны, вінаробныя, макаронныя фабрыкі і інш.)
- машынабудаваньне (суднабудаваньне і суднарамонт, вытворчасьць сельскагаспадарчай тэхнікі, электрамашынабудаўнічы завод, завод карданных валаў)
- лёгкая прамысловасьць (баваўняны камбінат, гарбарна-абутковы камбінат, абутковая, кравецкая фабрыкі)
- хімічная і нафтаперапрацоўчая прамысловасьць
У Хэрсоне знаходзіцца адзін з шасьці ўкраінскіх нафтаперапрацоўчых заводаў (з 2005 року зачынены на мадэрнізацыю, якую плянуецца завершыць у 2011[6]). Функцыянуюць завод шкловырабаў, завод жалезабэтонных вырабаў.
Турыстычная інфармацыя
Вялікай папулярнасьцю ў адпачывальнікаў карыстаюцца мястэчкі на Чарнаморскім узьбярэжжы. Скадоўск і Арабацкая стрэлка вядомыя як цэнтры дзіцячага адпачынку. Усяго ў Хэрсонскай вобласьці налічваецца каля 180 курортных комплексаў.
У самім Хэрсоне захаваўся шэраг гістарычна-архітэктурных каштоўнасьцяў — сынагогі, праваслаўныя цэрквы і манастыры, помнікі грамадзянскай архітэктуры (XVIII—XIX стагодзьдзі), каталіцкі касьцёл (пач. XIX ст.).
У месьце дзейнічае грэка-каталіцкі манастыр.
Remove ads
Галерэя
- Мужчынскі манастыр Сьв. Духа
- У старым месьце
- Дняпроўская набярэжная
- Сьвята-Кацярынінскі сабор
- Чыгуначны вакзал
- Царква
Месты-сябры
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads