Адлер
мікрараён у Сочы (Расея) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
А́длер (па-расейску: Адлер, па-абхаску: Аредқәаџь, Аредқыҭа[1]) — курорт і мікрараён места Сочы, гістарычны ды адміністрацыйны цэнтар Адлерскага раёну Сочы, які да 1961 году быў курортным пасёлкам гарадзкога тыпу на Чорным моры. Цэнтар Адлеру разьмешчаны пры ўпадзеньні да Чорнага мора ракі Мзымта, па абодвух яе берагах. Пачынаецца мікрараён ад левага берагу ракі Кудэпста ды цягнецца да правага берагу ракі Псоў. У 2014 годзе ў Адлеры, у Алімпійскім парку Сочы, праводзіліся XXII Алімпійскія ды XI Паралімпійскія зімовыя гульні.
Remove ads
Гісторыя
Сучаснае паселішча бярэ свой пачатак з расейскага форту Сьвятога Духу, заснаванага 18 чэрвеня 1837 году на раўніне вусьця Мзымты, па суседзтве з абхаскім паселішчам Ліеш, вядомым са старажытных часоў (у XII ст. тут была генуэская факторыя Layso). Гэтыя землі тады ўваходзілі да сыньёрыі садзкага княскага роду Арэдба. Князі ў вусьці ракі мелі прыстань, дзякуючы якой вялі гандаль з Турэччынаю. Па-турэцку гэтая мясцовасьць называлася Artlar («Арты»). Гэтае найменьне замацавалася ў русіфікаванай форме за паселішчам. Паводле іншай вэрсіі імя атрыманае ў гонар брыгу «Адлер». Расейскае паселішча зьявілася ў фартэцыі ў 1869 годзе.
Remove ads
Транспарт
У мікрараёне месьцяцца чыгуначныя вакзалы: «Адлер» ды «Алімпійскі парк», таксама дзейнічаюць станцыі: «Ізьвесьція» (па-расейску: Известия) и «Алімпійская вёска» (па-расейску: Олимпийская деревня). На тэрыторыі Адлерскага раёну месьцяцца: вакзал «Роза Хутар» ды станцыя «Эста-садок».
Апроч гэтага ў мікрараёне разьмешчаны міжнародны аэрапорт Адлеру «Сочы» з чыгуначным тэрміналам «Аэрапорт», марскі (яхтавы) порт «Сочы-Імерацінскі» (па-расейску: Сочи-Имеретинский), марскія прычалы «Адлер» ды «Ізьвесьція».
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads