Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Канады
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канада складаецца зь дзесяці правінцыяў і трох тэрыторыяў.

Правінцыі — гэта штаты, якія існуюць на падставе канадзкай канстытуцыі і якія валодаюць вышэйшай уладай у рамках сваёй кампэтэнцыі, незалежна ад фэдэральнага ўрада.
Канадзкія тэрыторыі — гэта адміністрацыйныя адзінкі, якія знаходзяцца ў падпарадкаваньні канадзкага фэдэральнага Парлямэнту, звычайным законам прадастаўляе некаторыя паўнамоцтвы іх мясцовым адміністрацыям.
Дзесяць сучасных правінцыяў: Албэрта, Брытанская Калумбія, Квэбэк, Манітоба, Новая Шатляндыя, Нью-Брансўік, Ньюфаўндлэнд і Лябрадор, Антарыё, Востраў Прынца Эдўарда і Саскачэван.
Тры тэрыторыі: Нунавут, Паўночна-Заходнія тэрыторыі і Юкан.
Remove ads
Разьмеркаваньне паўнамоцтваў
Разьмеркаваньне паўнамоцтваў, ці межаў адпаведных кампэтэнцыяў фэдэральнага ўраду і правінцыяў у асноўным прадугледжана ў артыкулах 91, 92 і 93 Канстытуцыйнага акту 1867. Пытаньні, не прадугледжаныя канстытуцыяй, знаходзяцца ў распараджэньні фэдэральнага ўраду; гэта тое, што мае пад сабой выражэньне астаткавага паўнамоцтва.
Кожная правінцыя мае свой парлямэнт, свой урад (прэм’ер-міністра, міністраў), свайго лейтэнант-губэрнатара, свой бюджэт, свае суды і г. д. Межы кампэтэнцыі правінцыяў уключае прыватную ўласнасьць і грамадзянскія правы, сацыяльныя праграмы, ахову здароўя, асьветніцтва, адпраўленьне правасудзьдзя, муніцыпальныя ўстановы і г. д. Правінцыі могуць узьнімаць падатак на даход і зьбіраць плату за ліцэнзію. Некаторыя зь іх атрымліваюць трансфэртныя і/ці ўраўняльныя плацяжы ад фэдэральнага ўраду на падставе адміністрацыйных пагадненьняў паміж двума ўзроўнямі ўраду.
Тэрыторыя зьяўляецца адміністрацыйнай адзінкай, якой фэдэральны Парлямэнт дазволіў мець заканадаўчы сход, але якая застаецца ў падпарадкаваньні ў Генэрал-губэрнатара Канады і ў падведамственнасьці ўраду Канады ў асобе камісара, што прызначаецца Палатай грамадаў. Тэрыторыя заўсёды ўтвараецца заканадаўчым чынам Парлямэнтам Канады. У тэрыторыях існуе палітычны рух, які выступае за прававую зьмену статуса тэрыторыі ў статус правінцыі.
Правінцыйныя і тэрытарыяльныя заканадаўчыя органы зьяўляюцца аднапалатнымі, дзьве правінцыі (Квэбэк і Новая Шатляндыя) скасавалі сваю раду па пытаньнях заканадаўства (верхняя палата не абіраецца), каб захаваць лішь абіраемы заканадаўчы сход. Працэдура правінцыйных заканадаўчых органаў падобная працэдуры канадзкай Палаты грамадаў. Галава ўраду кожнай правінцыі, называемы прэм’ер-міністрам, звычайна зьяўляецца галавой партыі, якая валодае найбольшай колькасьцю месцаў у заканадаўчым сходзе. Гэтак жа адбываецца і ў Юкане. Заканадаўчыя органы Паўночна-Заходніх тэрыторыяў і Нунавута ня маюць партыяў. У кожнай правінцыі каралеву прадстаўляюць лейтэнант-губэрнатары; у тэрыторыяхіх адпаведнікам зьяўляюцца камісары, якія прадстаўляюць хутчэй фэдэральны ўрад, чым непасрэдна каралеву, але ў цэлым выконваюць сымбюалічныя функцыі лейтэнант-губэрнатара.
Фэдэральныя ўлады і іх суадносіны з уладамі правінцыяў і тэрыторыяў
Remove ads
Правінцыі і тэрыторыі
У табліцы адзінкі пералічаныя ў парадку ўступленьня ў канадзкую канфэдэрацыю.
Remove ads
Глядзіце таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads