Адольф Лёоз

аўстрыйскі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Адольф Лёоз
Remove ads

Адольф Франц Карл Віктар Марыя Лёоз (па-нямецку: Adolf Franz Karl Viktor Maria Loos; 10 сьнежня 1870 — 23 жніўня 1933) — аўстрыйскі архітэктар і ўплывовы эўрапейскі тэарэтык сучаснае архітэктуры. Ягоны нарыс «Арнамэнт і злачыннасьць» прапаноўваў выкарыстоўваць гладкія і выразныя паверхні пры аздабленьні будынкаў у адрозьненьне ад пышных упрыгожваньняў, характэрных для юнгендстылю і прадстаўнікоў школы Ота Вагнэра. Выступаў таксама за больш сучасныя эстэтычныя прынцыпы Венскае сэцэсіі, што яскрайва адбіваецца ў дызайне венскага Лёозгаўса. Лёоз стаў піянэрам сучаснае архітэктуры і зрабіў свой унёсак у тэорыю і крытыку мадэрнізму ў галіне архітэктуры і дызайну і распрацаваў мэтад раўмплян, што літаральна азначае прасторавы плян, мэтад аздабленьня нутраных памяшканьняў. Узор раўмпляну ёсьць Віла Мюлераў у Празе.

Лёоз быў жанаты тройчы, але ўсе шлюбы скончыліся роспустам. Ён пакутаваў на дрэннае самаадчуваньне, уключаючы засмучэньне слыху. У 1928 годзе быў асуджаны на турэмнае зьняволеньне за пэдафільства, гвалтуючы дзяўчынак ад 8 да 10 гадоў, якія паходзілі зь бедных сем’яў. Памёр ва ўзросьце 62 гадоў ў Кальксбургу, што знаходзіцца каля Вены.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads