Адрыян IV (папа рымскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адрыян IV (па-лацінску: Hadrianus PP. IV), сьвецкае імя Ніклас Брэйксьпір (па-ангельску: Nicholas Breakspear; каля 1100, Бэдманд, Гэртфардшыр, Ангельшчына — 1 верасьня 1159, Ананьні, Папская вобласьць) — папа рымскі з 4 сьнежня 1154 па сваю сьмерць 1 верасьня 1159 году. Адрыян зьяўляецца адзіным ангельцам, які калі-небудзь займаў пасаду папы рымскага. Паводле зьвестак ён нарадзіўся ў горадзе Бэдманд у графстве Гэртфардшыр, а пачатковую адукацы атрымаў у Сэнт-Олбанзе.
Пасьля паступіў у Авіньёнскі манастыр, дзе быў абатам. Папа Эўгеніюш III зрабіў яго кардыналам і даручаў важныя місіі. Адрыян IV абяцаньнем імпэратарскай кароны здолеў выпатрабаваць у караля Фрыдрыха I выдачы Арнольда Брэшыянскага, але хутка разыйшоўся з Гогенштаўфэнамі і хацеў накласьці на іх царкоўнае адлучэньне, але памёр ў Ананьні, па агульным меркаваньні, падавіўшыся мухай у сваім віне, але, больш верагодна, праз хваробу на адзёр.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads