Азарыцкі сельсавет (Каленкавіцкі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Каленкавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Азарыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Каленкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Азарычы.
Remove ads
Гісторыя
У 1917 годзе створаны Азарыцкі сельсавет у складзе Азарыцкай воласьці Бабруйскага павету Менскай (з 29 жніўня 1919 году да 10 жніўня 1920 году — Гомельскай) губэрні РСФСР (з 1 студзеня 1919 году — Беларускай ССР), з 10 жніўня 1920 году да 17 ліпеня 1924 году — Азарыцкай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні (да 18 сакавіка 1921 году), з 20 жніўня 1924 году — Азарыцкага (з 25 ліпеня 1931 году — Мазырскага, з 12 лютага 1935 году — Даманавіцкага) раёну Мазырскай акругі (17 ліпеня 1924 году — 26 ліпеня 1930 году, 21 чэрвеня 1935 году — 20 лютага 1938 году), з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці з цэнтрам у вёсцы Азарычах (з 15 ліпеня 1935 году — мястэчка, з 27 верасьня 1938 году — вёска)[1].
24 верасьня 1926 году сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны габрэйскі. У 1935 годзе сельсавет пераўтвораны ў беларускі.
17 лістапада 1959 году Азарычам нададзены статус гарадзкога пасёлку. У сувязі з гэтым Азарыцкі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя навастворанаму Азарыцкаму пасялковаму савету ў складзе Даманавіцкага (з 20 студзеня 1960 году — Каленкавіцкага) раёну Гомельскай вобласьці[2].
12 лістапада 2013 году пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет, якому перададзеныя населеныя пункты скасаванага Крукавіцкага сельсавету[3].
Remove ads
Населеныя пункты
- 1 студзеня 2014 году — 18
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads