Акадэмік Вярнадзкі

украінская антарктычная станцыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Акадэмік Вярнадзкі
Remove ads

Акадэ́мік Вярна́дзкі (па-ўкраінску: Академік Вернадський), да 1996 року Фарадэ́й па-ангельску: Faraday Station) украінская антарктычная станцыя. Разьмешчаная на мысе Марына вострава Галіндэз за 7 км ад заходняга ўзьбярэжжа Антарктычнага паўвострава. Асноўнае прызначэньне станцыі — правядзеньне навуковых дасьледаваньняў у Антарктыдзе.

Хуткія факты Статус, Краіна ...

Заснаваная ў 1947 року як брытанская станцыя «Фарадэй»[1]; у 1954 перанесеная на востраў Галіндэз[1]; у лютым 1996 року перададзеная Ўкраіне за сымбалічную цану ў адзін фунт стэрлінгаў[3] і перайменаваная ў гонар украінскага навукоўца, акадэміка Ўладзімера Вярнадзкага, першага прэзыдэнта НАН Украіны.

Remove ads

Мінуўшчына

Навуковая база на Аргентынскіх астравох паблізу Антарктычнага паўвострава заснаваная падчас брытанскай экспэдыцыі на Зямлю Грэяма ў 1934—1937 роках. Мэтэаабсэрваторыя пачала пастаянна дзейнічаць на востраве Ўінтэр 7 студзеня 1947 року[1][2].

Узімку 1953—1954 рокаў станцыя была перанесеная на мыс Марына вострава Галіндэз. У 1977 року перайменаваная ў «Станцыю Ф — Фарадэй» у гонар брытанскага навукоўца Майкла Фарадэя[2]. Большасьць збудаваньняў зьявіліся цягам 1979—1980 рокаў. Менавіта над станцыяй «Фарадэй» у 1985 року брытанскія навукоўцы адкрылі зьяву азонавай дзіркі[4].

У 1992 року, пасьля развалу Савецкага Саюзу, Расея абвясьціла сябе правапераемніцай усіх савецкіх антарктычных станцыяў, тады прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук выдаў загад пра ўкраінскую праграму дасьледаваньня Антарктыкі. У жніўні 1992 Украіна далучылася да Антарктычнай дамовы, а ў наступным годзе стварыла Цэнтар антарктычных дасьледаваньняў (цяпер Нацыянальны антарктычны навуковы цэнтар).

У лістападзе 1993 року Вялікабрытанія абвясьціла пра намер перадаць станцыю «Фарадэй» адной зь дзяржаваў, якія на маюць антарктычных станцый. Ідэяй зацікавіліся ўкраінскія дыпляматы і навукоўцы[5], і ў 1994 року Брытанская антарктычная служба (БАС) прыняла рашэньне перадаць станцыю Ўкраіне. У гэтым жа годзе на 23-й сэсіі Арганізацыі краінаў Антарктычнай дамовы Ўкраіна была прынятая ў склад арганізацыі.

Thumb
Бар «Фарадэй»

У сьнежні 1994 — лютым 1995 рокаў група ўкраінскіх навукоўцаў наведала станцыю «Фарадэй». Пасьля гэтага была падпісаная міжурадавая дамова пра перадачу антарктычнай станцыі Ўкраіне. 6 лютага 1996 року над станцыяй быў узьняты ўкраінскі сьцяг.

З 2017 року на станцыі дзейнічае інтэрнэт-сувязь. 8 траўня 2020 року на станцыі ўпершыню загінуў удзельнік украінскай антарктычнай экспэдыцыі Васіль Амельяновіч[6], наклаўшы рукі з прычыны асабістых праблемаў.

Remove ads

Кліматычныя ўмовы

Клімат на станцыі марскі субантарктычны, то бок адносна мяккі, паколькі Паўднёвы акіян дзейнічае як акумулятар цеплыні. Сярэдняя тэмпэратура ўлетку каля 0 °C, узімку — не ніжэй за −18 °C. Зьніжэньне тэмпэратуры паветра ўзімку адбываецца, калі паўднёвы вецер прыносіць ахалоджаныя масы паветра з кантынэнтальнай Антарктыды. Узімку характэрныя частыя вятры больш за 30—35 м/с. Каля 300 дзён у год — ападкі (сьнег), неба бясхмарнае толькі 25—30 дзён[7].

Мінімальная тэмпэратура, зафіксаваная на станцыі — −47 °C[8]. Гадавая колькасьць ападкаў за пэрыяд 1986—2011 рокаў зьмянялася ад 220 да 670 мм[7].

Remove ads

Збудаваньні

Увесь комплекс збудаваньняў усталяваны на каменнай аснове вострова Галіндэз. Большасьць зь іх былі ўзьведзеныя цягам 1979—1980 рокаў. На тэрыторыі станцыі разьмешчаныя:

  • два модулі зь немагнітнага матэрыялу, де ўсталяваныя магнітомэтры;
  • аэралягічны павільён (выкарыстоўваецца таксама як гараж для чатырох сьнегаходаў);
  • будынак ДНЧ-лябараторыі;
  • генэратарнае памяшканьне з двума халадзільнікамі, дзе знаходзіцца цясьлярная майстэрня;
  • будынак аварыйнай базы, якая прыстасаваная пад склад антэнаў і запасаў прадуктаў.

Таксама на станцыі працуюць:

  • найпаўднёвейшы ў сьвеце бар «Фарадэй»[9].
  • найпаўднёвейшая праваслаўная культавая пабудова ў сьвеце ― капліца сьвятога Ўладзімера.

Напрамкі дасьледаваньняў

Thumb
Дасьледаваньні на станцыі
  • Акіянаграфічныя і біярэсурсныя
  • Гідрамэтэаралягічныя
  • Фізыка палярнага геакосмасу і сонечна-зямных сувязяў
  • Ядзерна-фізычныя дасьледаваньні Зямлі й атмасфэры
  • Геоляга-геафізычныя
  • Біялягічныя (сыстэмнае дасьледаваньне структуры і функцый антарктычных біяцэнозаў)
  • Мэдыка-фізыялягічныя

У культуры

Thumb
Юбілейная манэта Ўкраіны

У 2006 року Нацыянальны банк Украіны выбіў юбілейную манэту «10 гадоў антарктычнай станцыі Акадэмік Вярнадзкі». На рэвэрсе выяўлены абрыс Антарктыды і зорачкай пазначанае геаграфічнае разьмяшчэньне станцыі.

Станцыя выяўленая на ўкраінскіх паштовых марках «Першая ўкраінская антарктычная экспэдыцыя» (1996) і «Антарктычная станцыя Акадэмік Вярнадзкі» (2009)

Глядзіце таксама

  • Антарктычныя досьледныя станцыі
  • Наасфэра

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads