Акмянскі раён
раён Летувы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акмянскі раён (па-летувіску: Akmenės rajono savivaldybė) — раён Летувы ў паўночнай частцы краіны. Раён знаходзіцца ў Шавельскім павеце, адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Раён мяжуе з Латвіяй на поўначы, Янішкаўскім раёнам на ўсходзе, Шавельскім раёнам на паўднёвым усходзе, Цельшыцкім раёнам на паўднёвым захадзе, Мажэйкаўскім раёнам на захадзе. Агульная плошча раёну — 845 км², зь якіх 31,6% займаюць лясы, 6,5% — тарфянікі. Праз раён цячэ рака Вэнта. У раёне атрымала разьвіцьцё вытворчасьць цэмэнта.
Насельніцтва налічвае 28 196 зь якіх 47,19% мужчыны, 52,81% — жанчыны.
Дзякуючы радовішчам вапняку і гліны ў 1947 годзе пачалося будаўніцтва буйнога прадпрыемства па вытворчасьці цэмэнту. Каля прадпрыемства ўзьнікла паселішча Новыя Акмяны. Раён быў утвораны 20 чэрвеня 1950 году з частак Куршэнскага і Мажэйкаўскага раёнаў, у якім, першапачаткова, цэнтрам былі Акмяны. З 1962 году адміністрацыйны цэнтар раёну быў перанесены ў Новыя Акмяны. У гэтым жа годзе раён быў далучаны да Мажэйкаўскага раёну. Новае ўтварэньне Акмянскага раёну адбылася ў 1965 годзе.
- Baubinas R. Akmenės rajono savivaldybė // Visuotinė lietuvių enciklopedija Online (лет.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads