Акмяны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Акмяны
Remove ads

Акмя́ны (па-летувіску: Akmenė) — места ў Акмянскім раёне Шавельскага павету Летувы, на рацэ Дабікіне. Насельніцтва на 2010 год — 2602 чал.

Хуткія факты

Знаходзіцца на поўначы краіны, за 7,5 км ад чыгуначнай станцыі Акмяны (на лініі Шаўлі — Мажэйкі). Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй места належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Remove ads

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Акмяны датуецца 1511 годам, вядомыя як двор жамойцкага старосты С. Я. Кезгайлы[1]. Адносіліся да жамойцкага павету Вялікія Дырвяны. 14 верасьня 1531 году вялікі князь Жыгімонт Стары даў дырвянскаму цівуну Я. Станкевічу-Білевічу прывілей на заснаваньне ў Акмянах мястэчка з правам праводзіць таргі і трымаць корчмы. У 1596 годзе каралева Ганна Ягелонка заснавала ў Акмянах драўляны касьцёл са школай. Да 1717 году зьяўляліся цэнтрам нягродавага староства.

Thumb
Мескі герб з каралеўскага прывілею (1792)

13 чэрвеня 1792 году атрымалі Магдэбурскае права. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі[1].

У найноўшай гісторыі Акмяны атрымалі вядомасьць пасьля таго, як тут выявілі вялікія радовішчы вапняку і гліны. У 1947 годзе ў Акмянах пачалося будаўніцтва найбуйнешага цэмэнтавага комплексу ў прыбалтыйскіх рэспубліках СССР. У 1950—1962 гадох цэнтар Акмянскага раёну, перанесенага пазьней у Новыя Акмяны.

Remove ads

Насельніцтва

  • XVIII стагодзьдзе: 1736 год — 16 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1859 год — 790 чал.[2]; 1897 год — 1501 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1923 год — 1453 чал.; 1968 год — 2,4 тыс. чал.[3]; 1990 год — 3,6 тыс. чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 2602 чал.

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Крыжа (1912)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads