Акра

сталіца Ганы From Wikipedia, the free encyclopedia

Акра
Remove ads

А́кра (па-ангельску: Accra) — сталіца і самы вялікі горад Ганы, разьмешчаны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна, галоўны порт краіны, сталіца сталічнай акругі. Слова «акра» паходзіць ад Nkran — «мурашы». Колькасьць жыхароў складае каля 2 млн чалавек.

Хуткія факты

Горад зьяўляецца культурным, навуковым, гаспадарчым цэнтрам краіны. Тут знаходзіцца міжнародны аэрапорт і ўнівэрсытэт.

Насельніцтва гораду складаецца ў асноўным з прадстаўнікоў племені га. Каля 15% насельніцтва — мусульмане. Сучасная Акра — адзін з самых багатых і сучасных гарадоў Афрыкі, з адным з самых высокіх узроўняў жыцьця на кантынэнце.

Акра знаходзіцца на поўдні краіны, займае частку раўніны, пакрытай саванай. Клімат у горадзе экватарыяльны. Тэмпэратура паветра вагаецца ад +23°С да +32°С. Ападкаў выпадае болей за 1000 мм у год. На клімат уплываюць Атлянтычны акіян і буйная рака Вольта.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads