Акратыры і Дэкелія
брытанскія заморскія тэрыторыі на Кіпры From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акратыры і Дэкелія (па-грэцку: Ακρωτήρι, Δεκέλεια; па-турэцку: Agrotur, Dikelya) — дзьве брытанскія заморскія тэрыторыі на Кіпры, якія адначасова зьяўляюцца вайсковымі базамі. Акратыры і Дэкелія кіруюцца з аднаго каманднага пункта ў Япіскопіі, і як вайсковыя базы маюць адно камандуючага, які адначасова выконвае абавязкі губэрнатара.
Remove ads
Гісторыя
У 1960 годзе брытанская калёнія Кіпр атрымала незалежнасьць, але Вялікабрытанія заставіла сабе два эксклавы, разьмясьціўшы тут свае гарнізоны. Важнасьць гэтых тэрыторыяў для Вялікабрытаніі абумоўлена стратэгічным палажэньнем Кіпра ва ўсходняй частцы Міжземнага мора, блізкасьць да Суэцкага канала і Блізкага Ўсходу.
У ліпені 2001 году кіпрыёты разграмілі некаторыя вайсковыя камунікацыі на базах. Пратэстуючыя лічылі, што вайсковыя базы забруджваюць навакольнае асяродзьдзе і выклікаюць рак у мясцовых жыхароў. Брытанскі ўрад абверг усе абвінавачваньні.
Remove ads
Палітыка
Базы кіруюцца губэрнатарам, які назначаецца брытанскімі манархамі па прапанове Міністэрства абароны. Губэрнатар мае ўсю заканадаўчую і выканаўчую ўладу на тэрыторыях. Мясцовыя жыхары маюць права ўдзельнічаць у брытанскіх выбарах.
Геаграфія
Акратыры і Дэкелія займаюць каля 3% плошчы Кіпру. Зь іх 60% зямлі належыць грамадзянам Кіпру ці Вялікабрытаніі, а 40% належаць Міністэрству абароны Вялікабрытаніі.
Акратыры разьмяшчаецца на поўдні выспы, недалёка ад гораду Лімасол. Дэкелія знаходзіцца на паўднёвым усходзе выспы, каля Ларнакі. Тэрыторыя Акратыры абкружаная грэцкім Кіпрам, а Дэкелія мяжуе як з грэцкім Кіпрам, так і з буфэрнай зонай ААН, якая падзяляе грэцкую і турэцкую часткі выспы.
На тэрыторыі Дэкеліі знаходзяцца два анклявы Рэспублікі Кіпр — вёскі Ксыліцімву і Армідыя.
Дэмаграфія
Пад час утварэньня вайсковых базаў былі выбраныя незаселеныя тэрыторыі, але ў наш час у Акратыры і Дэкеліі жывуць каля 14,5 тыс. чалавек, зь якіх 7 тыс. мясцовых грэкаў-кіпрыётаў, 7,5 тыс. брытанскіх грамадзянаў. Грэкі працуюць як абслугоўваючы пэрсанал на вайсковых базах, ці займаюцца сельскай гаспадаркай па-за межамі базаў.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads