Акрон Тальяці

расейскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Акрон Тальяці
Remove ads

«Акрон» (па-расейску: Акрон) — расейскі футбольны клюб з гораду Тальяці. Заснаваны ў 2018 годзе і дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў сэзоне 2024—2025 гадоў.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

У 2015 годзе Павал Марозаў, які быў дырэктарам і бэнэфіцыярам прамыслова-мэталюргічнай кампаніі «Акрон Холдынг», стварыў футбольны клюб «Акрон»[2]. У 2018 годзе каманда пачала выступаць у першынстве Расеі сярод аматараў у зоне Прыволжа, дзе ў першым сэзоне фінішавала на 3-м радку. У наступным годзе «Акрон» згуляў у Кубку Расеі, дзе даколчыў да 1/32 фіналу, саступіўшы «Мардовіі» ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці. Галоўным трэнэрам каманды ў час зь лютага 2019 па кастрычнік 2020 году быў Дзьмітры Емяльянаў. Паводле вынікаў сэзону 2020—2021 гадоў каманда спынілася на 17-м месцы ў ФНЛ, але тальяцінцы захавалі прапіску ў другім дывізіёне дзякуючы «Тамбову», які ня стаў праходзіць ліцэнзаваньне[3].

У сьнежні 2021 году галоўным трэнэрам «Акрона» быў прызначаны гішпанскі адсыловец Рамон Трыбульетч[4]. Але 19 студзеня 2022 году стала вядома, што Трыбульетч праз брак неабходнай ліцэнзіі ня зможа ачольваць дружыну, таму быў пераведзены на пасаду тэхнічнага дырэктара, а трэнэрам зноў стаў Емяльянаў[5][6]. Перад пачаткам вясновай часткі першынства першага дывізіёну галоўным трэнэрам быў прызначаны Віталь Паноў[7]. У чэрвені 2022 году «Акрон» увайшоў у структуру кіраваньня Акадэміі футболу імя Юрыя Канаплёва[8]. У верасьні 2022 году, па звальненьні Панова, «Акрон» прызначыў новага трэнэра, кім стаў Яўген Калешын[9]. У Кубку Расеі 2022—2023 гадоў клюб сэнсацыйна дайшоў да фіналу шляху рэгіёнаў, выбіўшы на сваім шляху сталічныя клюбы «Спартак», «Лякаматыў», «Дынама», але прагуляўшы на наступным этапе «Краснадару» толькі па пэнальці[10].

Па заканчэньні заключнага матчу першай часткі сэзону 2023—2024 гадоў у Першай лізе клюбам была абвешчаная пастанова аб спыненьні працоўных дачыненьняў з Калешыным праз рознагалосьсі на шляху разьвіцьця, «Акрон» на той момант займаў трэці радок з адставаньнем у два пункты ад лідэра[11]. Паводле вынікаў сэзону 2023—2024 гадоў «Акрон» заняў 3-е месца і атрымаў права ўзяць удзел у пераходных матчах за права выступаць у Прэм’ер-лізе. 1 чэрвеня 2024 году тальяцінская каманда ўпершыню ў сваёй гісторыі прабілася ў Прэм’ер-лігу, абгуляўшы паводле сумы двух матчаў «Урал»[12]. З пачаткам выступаў у найвышэйшай лізе «Акрон» ладзіць свае хатнія матчы на стадыёне Самара Арэна[13].

Remove ads

Склад

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads