Лякаматыў Масква

расейскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Лякаматыў Масква
Remove ads

«Лякаматы́ў» (па-расейску: Локомотив) — расейскі футбольны клюб з гораду Масквы. Заснаваны ў 1923 годзе. Трохразовы чэмпіён Расеі, двухразовы ўладальнік Кубка СССР, васьміразовы ўладальнік Кубка Расеі й двухразовы ўладальнік Супэркубка Расеі. Генэральным спонсарам клюбу зьяўляецца ААТ «Расейская чыгунка».

Хуткія факты Заснаваны, Горад ...
Remove ads

Гісторыя

Дата заснаваньня

Афіцыйная дата заснаваньня клюбу пад сучаснай назвай «Лякаматыў» ёсьць 12 студзеня 1936 году. Аднак на афіцыйным сайце клюбу пазначана, што папярэднікамі «Лякаматыва» былі чыгуначныя клюбы «Казанка», які зьявіўся ў 1923 годзе; Клюб Кастрычніцкай рэвалюцыі (ККР), які выступаў у 1924—1930 гадох; і зноў «Казанка», які гуляў у 1931—1935 гадох. У адпаведнасьці з гэтым, датай заснаваньня клюбу можа таксама лічыцца 12 жніўня 1923 году. У кнізе Савіна «Масква футбольная» са спасылкай на футбольны каляндар-даведнік Масквы 1922 году прыводзіцца інфармацыя аб складах груп «Б» і «В» чэмпіянату сталіцы, дзе можна знайсьці першыя згадваньні аб камандзе працоўных чыгуначнага дэпо Масква-пасажырская Казанскай чыгункі пад назвай «Гурток футбалістаў Казанскай дарогі» (скарочана «Казанка»), якая зьявілася ў 1922 годзе[2]. Фактычна ў асяродзьдзі заўзятараў «Лякаматыва» кожны год двойчы адзначаюць дзень нараджэньня каманды, паколькі 12 жніўня знаходзіцца па тэрмінах побач з Днём чыгуначніка, які адзначаецца ў першую нядзелю жніўня[3].

1923—1991

22 траўня 1936 году стаў днём нараджэньня чэмпіянатаў Савецкага Саюзу па футболе, адкрываў чэмпіянат матч паміж ленінградзкім «Дынама» й маскоўскім «Лякаматывам». Першы гол быў на рахунку гульца чыгуначнікаў Віктара Лаўрова, але пасьля ленінградзкая каманда забіла тры галы й перамагла ў матчы зь лікам 3:1. Той сэзон чыгуначнікі скончылі на пятым месцы, тады ж быў і першы заваяваны трафэй, ім стаў першы Кубак СССР у 1936 годзе. У фінале на стадыёне «Дынама» ў прысутнасьці 20 тысячаў гледачоў «Лякаматыў» абыграў тбіліскае «Дынама».

У канцы 1930-х гадоў за каманду гуляў Валянцін Гранаткін, які зрабіў выдатную кар’еру ў якасьці гульца й чыноўніка. З 1981 году па ініцыятыве прэзыдэнта ФІФА Жуана Авэланжа праводзіцца міжнародны турнір юнацкіх камандаў па футболе памяці першага віцэ-прэзыдэнта ФІФА Гранаткіна.

Remove ads

Склад

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads