Алег Бажэлка

генэральны пракурор Беларусі, дзяржаўны дарадца юстыцыі 2-й клясы From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алег Бажэлка (нар. 1954, в. Янушова, Мядзельскі раён Менскай вобласьці, БССР) — былы Генэральны пракурор Беларусі, дзяржаўны дарадца юстыцыі 2-й клясы[1].

Хуткія факты Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і працоўных. У 1973—1978 гадох вучыўся на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 1978 году працаваў на розных пасадах у пракуратуры Магілёўскай вобласьці. З 1989 да 1992 году зьяўляўся супрацоўнікам Магілёўскага абкаму КПБ. З 24 ліпеня 1996 году зьяўляўся пракурорам Магілёўскай вобласьці. З 12 сьнежня 1996 году да 27 лістапада 2000 году зьяўляўся Генэральным пракурорам Рэспублікі Беларусь. Быў прадстаўніком Беларусі ў Камісіі ААН па прадухіленьні злачыннасьці і крымінальнаму правасудзьдзю. Звольнены прэзыдэнтам з Генэральнай пракуратуры ў 2000 годзе пасьля таго, як сьледчыя пракуратуры арыштавалі Дзьмітрыя Паўлічэнку й выпісалі ордэр на арышт Віктара Шэймана па падазрэньні ў выкраданьні й забойстве людзей[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads