Мядзельскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мядзельскі раён
Remove ads

Мя́дзельскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1968 км². Насельніцтва на 2018 год — 25 733 чалавекі[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Мядзел.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 15 студзеня 1940 году. З 20 студзеня 1960 году — у складзе Менскай вобласьці.

Геаграфічнае становішча

Разьмяшчаецца на паўночным захадзе Менскай вобласьці. Мяжуе з Пастаўскім і Докщыцкім раёнамі Віцебскай вобласьці, Астравецкім і Смаргонскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, Вялейскім раёнам Менскай вобласьці.

Працягласьць тэрыторыі раёну з захаду на ўсход — 75 км, з поўначы на поўдзень — 43 км.

Рэльеф і карысныя выкапні

Паверхня раёну раўнінна-ўзгорыстая з агульным нахілам з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Раён разьмяшчаецца ў межах Нарачана-Вялейскай нізіны, паўночная частка больш узгорыстая, разьмешчаная на Сьвянцянскіх градах. 23% тэрыторыі раёну знаходзяцца на вышыні 160—180 м, 67% — на вышыні 180—200 м, 10% — вышэй за 200 ­м. Абсалютная вышыня Сьвянцянскіх градаў на тэрыторыі раёну складае 233,9 м (на захад ад вёскі Ляшчынск). Найніжэйшая адзнака — урэз ракі Вузьлянка — 163 м.

Найбольш значную ролю ў фармаваньні рэльефу Паазер’я і ў тым ліку Мядзельшчыны адыграў паазерскі ледавік. Мяжа ледавіка праходзіла па лініі ГорадняВільняСьвірМядзелЛепельВорша і далей на ўсход. Пасьля сыходу ледавіка засталася вялікая колькасьць узгоркаў, узвышшаў, доўгіх градаў.

У Мядзельскім раёне існуюць радовішчы торфу (вядомыя 22 радовішчы), пяскова-жвіровага матэрыялу (вядомыя 5 радовішчаў), будаўнічых пяскоў (3 радовішчы), гліны і суглінкаў (7 радовішчаў), сапрапэлю (16 радовішчаў). Таксама на тэрыторыі раёну знаходзіцца Нарачанская мінэральная крыніца.

Гідраграфія

У раёне налічваецца 51 возера, якія займаюць 7,48% усёй плошчы (14 699 га) і захаваліся ў паніжэньнях рэльефу. Азёры ўтварыліся ў час заканчэньня ледавіковага пэрыяду і пачатку галацэну. Апоўні раз гэта адбывалася 10,3 тысячы гадоў таму. Найвялікшыя азёры — Нарач, Мястра, Мядзел, Сьвір, Баторына. Возера Нарач самае вялікае на Беларусі, яго плошча складае 79,6 км, даўжыня — 12,8 км, шырыня — 9,8 км. Рэкі раёну належаць да Вілейскага гідралягічнага раёну. Найбольшыя рэкі — Страча, Нарачанка (выцякае з возера Нарач), Вузьлянка, Сэрвач і Азяродка (басэйн Нёману). 3 возера Мядзел выцякае р. Мядзёлка (басэйн Дзьвіны).

Remove ads

Клімат і расьліннасьць

Клімат — умерана кантынэнтальны. Па клімаце паўночная частка Мядзельскага раёну адносіцца да Ашмянска-Менска-Сьвянцянскага агракліматычнага раёну, а паўднёвая — да Нарачана-Вілейскага. На тэрыторыі раёну пэрыяд зь сярэднесуткавай тэмпэратурай вышэйшай за 0 °C доўжыцца 239 сутак, вэгетацыйны пэрыяд — 186 сутак, а працягласьць безмарознага пэрыяду складае 129 сутак. У сярэднім, першыя замаразкі ў паветны назіраюцца 21 верасьня, а апошнія — 14 траўня. Сярэднегадавая тэмпэратура +5,1 °C, сярэднямесячная тэмпэратура студзеня складае ад —0,6 да — 13,5 °C, ліпеня — ад 13,5 да 20 °C. Ападкаў выпадае 660 мм за год. У засушлівыя гады ападкаў выпадае ня больш за 450 мм.

Траціна тэрыторыі раёну занятая лесам, найвялікшыя лясныя масівы знаходзяцца на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе. 3емлі сельскагаспадарчага карыстаньня складаюць каля 37,2% плошчы зямель раёну (ворныя землі — 20,6%, сенажаці і пашы — 16,33%). У раёне знаходзяцца ляндшафтны заказьнік «Блакітныя азёры», гідралягічны заказьнік «Чарэмшыцы», азёрны «Нарач».

Remove ads

Эканоміка

Сельскагаспадарчая спэцыялізацыя раёну: мяса-малочная жывёлагадоўля, збожжавыя культуры, бульба. Працуюць прадпрыемствы харчовай і лёгкай прамысловасьці. У вёсцы Выгалавічы знаходзілась птушкафабрыка.

Транспарт

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Маладэчна — Полацак, аўтамабільныя дарогі Вільня — Полацак, Кабыльнік — Менск.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 29 599 чал.[3] (перапіс); 2015 год — 26 890 чал.[4]; 2016 год — 26 448 чал.[5]; 2017 год — 26 044 чал.[6]; 2018 год — 25 733 чал.[2]

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Краявід у Мядзельскім раёне

Асаблівасьць раёну — курортная зона вакол возера Нарач. Плошча курортнай зоны складае каля 60 тыс. га. Прыродзе курорта ўласьціва рэдкае спалучэньне розных лекавых фактараў. 3а год на тэрыторыі раёну адпачывае каля 100 тыс. чалавек. Тут разьмешчаны рэспубліканскі дзіцячы лягер «3убраня», санаторыі «Баравое», «Сосны», «Белая Русь», «Нарач», «Прыазёрны», «Будаўнік», дамы адпачынку «Рудакова», «Журавінка», «Нарачанка», «Нарачанскі бераг», «Нарач», «Спадарожнік». У раёне знаходзяцца ляндшафтны заказьнік «Блакітныя азёры», гідралягічны заказьнік «Чарэмшыцы», азёрны «Нарач».

Выдаецца раённая газэта «Нарачанская зара». Працуе Мядзельскі раённы музэй народнай славы.

Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Будслаў, комплекс кляштару кармелітаў у в. Засьвір, Сьвята-Траецкая царква (каля 1772) у в. Княгінін, касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (канец XIX ст.) у в. Канстанцінава, Сьвята-Траецкая царква і касьцёл з кляштарам трынітарыяў у м-ку Крывічы, касьцёл сьвятога Андрэя Баболі і Сьвята-Ільінская царква ў м-ку Кабыльнік (Нарач), Сьвята-Траецкая царква (1925) у в. Мікасецк, Сьвята-Аляксандра-Неўская царква (канец XIX ст.) у в. Слабада, касьцёл сьвятога Мікалая і Сьвята-Крыжаўзьнясенская царква (пачатак XX ст.) у м-ку Сьвір, Сьвята-Мікалаеўская царква ў в. Старыя Габы, Сьвята-Ўсьпенская царква (1827) у в. Вузла, касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Шэметава, 11 сядзібаў XIX ст. — пачатку XX ст. (в. Альшэва, Будслаў, Ілава, Крывічы, Лушчыкі, Кабыльнік, Шэметава і інш.).

Асобы

Мядзельшчына — радзіма беларускіх паэтаў Адама Гурыновіча (1869—1894; былы фальварак Кавалі) і Максіма Танка (1912—1995; в. Пількаўшчына), беларускага грамадзкага дзеяча, пісьменьніка Яна Ходзькі (1777—1851), геадэзіста і тапографа Ігната Ходзькі (1800—1881), беларускага паэта, фалькларыста Аляксандра Ходзькі (1804—1891), паэта, перакладчыка, палітычнага дзеяча М. Ходзькі (1808—1879; м-ка Крывічы), кампазытара, арганіста, пэдагога І. Глінскага (1853—1898; в. Будслаў), дзяячкі беларускага культурнага руху Паўліны Мядзёлкі (1893—1974; в. Будслаў) і Вінцэнта Жук-Грышке́віча (1903-1989) — беларускага грамадзка-палітычныга дзяяча, старшыні Рады БНР.

  • У в. Бортнікі нарадзіўся Іван Лявіцкі, вучоны ў галіне тэхналогіі сілікатаў, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік адукацыі.
  • Аляксадар Адамовіч, рэпрэсаваны беларускі савецкі дзяяч, нарадзіўся ў 1900 г у в. Васюлькі, цяпер у складзе Княгініна (растраляны ў 1937).
Remove ads

Адміністрацыйна-тэрытарыяльна падзел

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads