Алег Буткевіч

беларускі рыма-каталіцкі біскуп From Wikipedia, the free encyclopedia

Алег Буткевіч
Remove ads

Але́г Часла́вавіч Бутке́віч (нар. 18 сакавіка 1972, Браслаў, Віцебская вобласьць, БССР) — беларускі каталіцкі дзяяч, біскуп віцебскі.

Хуткія факты Біскуп Віцебскі, Інтранізацыя ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў каталіцкай сям’і.

Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўнівэрсытэт. У 1994 г. паступіў у Вышэйшую духоўную сэмінарыю ў Горадні, па сканчэньні якой 13 траўня 2000 г. прыняў прэзьбітарскае пасьвячэньне.

Прэзьбітар Віцебскай дыяцэзіі. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў Наваполацку і Мёрах, абавязкі пробашча парафіі ў Бешанковічах і Уле. З 2003 року выконвае абавязкі пробашча парафіі сьвятога Антонія Падуанскага ў Віцебску і віцебскага дэкана.

29 лістапада 2013 г. прызначаны біскупам Віцебскай дыяцэзіі. Біскупскае пасьвячэньне зьдзейсьніў Апостальскі нунцы ў Беларусі Кляўдыё Гуджэроцьці 18 студзеня 2014 року.

3 чэрвеня 2015 г. Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі абрала біскупа Алега Буткевіча сваім віцэ-старшынём. З 14 красавіка 2021 г. да 7 траўня 2024 г. зьяўляўся старшынём Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі[1], цяпер зноў віцэ-старшыня ККББ.

Remove ads

Погляды

12 жніўня 2020 г., у час разгонаў пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, выступіў з зваротам, дзе сярод іншага заявіў[2]:

« Пабудаваныя на крыві сыстэмы ў гісторыі ніколі не былі трывалымі, а Справядлівасьць заўсёды вяртала зьдзейсьненае тым, хто пераступаў усялякія людзкія (ня кажучы ўжо пра Божыя) нормы. »

Сям’я

Мае дзьвюх сясьцёр — абедзьве манашкі-эўхарысткі[3].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads