Кляўдыё Гуджэроцьці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кля́ўдыё Гуджэро́цьці (7 кастрычніка 1955, Вэрона, Італія) — рыма-каталіцкі сьвятар, дыплямат.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 году ў Вэроне (Італія). Скончыў факультэт усходніх моваў і літаратуры пры Вэнэцыянскім дзяржаўным унівэрсытэце «Cà Foscari», атрымаў вучоную ступень магістра навукі сьвятой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце сьв. Анзэльма ў Рыме.
Сьвятарскае пасьвячэньне атрымаў 29 траўня 1982 году.
Выкладаў у Тэалягічным коледжы сьвятога Зянона, Інстытуце экумэнічных студыяў «Сан-Бэрнардына», унівэрсытэтах Вэнэцыі, Падуі і Рыму, Папскага Грыгарыянскага ўнівэрсытэту і Папскага ўсходняга інстытуту. Аўтар некалькіх кнігаў і дасьледаваньняў па ўсходняй хрысьціянскай традыцыі, асабліва армянскай, і літургіі.
У 1985 годзе паступіў на служэньне ў Апостальскую Сталіцу ў Кангрэгацыю па справах усходніх Касьцёлаў, быў сакратаром кардынала Акіле Сыльвэстрыні.
7 сьнежня 2001 году прызначаны Апостальскім нунцыем у Армэніі і Грузіі, узьведзены ў званьне тытулярнага біскупа Равэльлё. 13 сьнежня 2001 прызначаны таксама Апостальскім нунцыем у Азэрбайджане.
6 студзеня 2002 году ў Базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане атрымаў біскупскую сакру. Галоўным кансэкратарам быў папа Ян Павал II.
15 ліпеня 2011 году прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі. 13 ліпеня 2015 прызначаны Апостальскім нунцыем ва Ўкраіне. 4 ліпеня 2020 прызначаны Апостальскім нунцыем у Вялікабрытаніі.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Гонару (Грузія)
- Мэдаль Маўзэса Харэнацы (Армэнія)
- Ордэн сьвятога Нэрсэса Міласьцівага (Армянская апостальская царква)
- Залаты мэдаль сьвятога Барталямэя (Расейская праваслаўная царква)
Вонкавыя спасылкі
Папярэднік Марцін Відавіч |
Апостальскі нунцый у Беларусі 15 ліпеня 2011 — 13 ліпеня 2015 |
Наступнік Габар Пінтэр |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads