Алег Бябенін
беларускі журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Мікалаевіч Бябенін (14 чэрвеня 1974 г., Кастрама, РСФСР — 3 верасьня 2010 г., в. Пярхурава, Койданаўскі раён, Менская вобласьць, Беларусь) — беларускі журналіст, рэдактар сайту «Хартыя’97», які памёр пры нявысьветленых абставінах.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і вайсковага пракурора. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ.
Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту працаваў у «Белорусской деловой газете», потым — намесьнікам галоўнага рэдактара[1] у навастворанай газэце «Имя». У 1998 годзе стварыў сайт «Хартыя'97», якім кіраваў да сваёй сьмерці.
Цела Алега Бябеніна было знойдзена ў пятлі 3 верасьня 2010 году ў яго загарадным доме ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёну Менскай вобласьці. Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску. У Алега Бябеніна засталіся жонка й два сыны.
Remove ads
Афіцыйная вэрсія сьмерці
На месца здарэньня выехала апэратыўна-сьледчая група Дзяржынскага РАУС і работнікі пракуратуры Дзяржынскага раёну. Пры аглядзе дома яны знайшлі дзьве пустыя бутэлькі з-пад сьпіртнога напою «Беларускі бальзам». Сьлядоў барацьбы й зьнешніх пашкоджаньняў на трупе не было выяўлена.
Праверку абставін сьмерці журналіста праводзіла пракуратура Менскай вобласьці. Тэрмін праверкі некалькі разоў працягвалі, але ў выніку ўзбуджаць крымінальную справу па факце сьмерці адмовіліся, спыніўшыся на вэрсіі самагубства. Сьмерць выклікала буйны скандал і шырокае абмеркаваньне ў СМІ[2].
Экспэрты АБСЕ, якіх беларускі бок запрашаў для расьсьледаваньня, «…на падставе доказаў і даступнай для іх інфармацыі… прыйшлі да высновы, што няма прычын думаць, што Бябеніна павесілі пасьля сьмерці», — гаварылася ў паведамленьні АБСЕ. У той жа час ў ім адзначалася, што АБСЕ прасілі забясьпечыць «тэхнічную ацэнку, а не поўнае расьсьледаваньне гэтай сьмерці». Эксгумацыі цела не праводзілася.
Remove ads
Альтэрнатыўныя вэрсіі
Многія калегі й сябры Бябеніна зь вэрсіяй самагубства катэгарычна не пагадзіліся й дагэтуль лічаць, што чакаць аб’ектыўнага расьсьледаваньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі няма сэнсу. «Алег не пакінуў пасьля сябе ніякай запіскі. Сябры і калегі журналіста, якія былі на месцы здарэньня, заяўляюць пра наяўнасьць на яго целе сьлядоў гвалту», — нагадвае сайт «Хартыя-97».
Журналісты падкрэсьліваюць, што Бябенін уваходзіў у каманду аднаго з галоўных канкурэнтаў Лукашэнкі на выбарах 19 сьнежня 2010 году — лідэра грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэя Саньнікава, каманда якога пасьля выбараў падверглася жорсткаму перасьледу й пакараньням. Андрэй Саньнікаў лічыць, што супраць асноўнай вэрсіі кажа тое, як паводзіў сябе Алег Бябенін напярэдадні: ён быў поўны плянаў, нядаўна вярнуўся з адпачынку ў Грэцыі, паводзіў сябе, як звычайна.
Шэраг прадстаўнікоў уплывовых міжнародных арганізацыяў заклікалі беларускія ўлады правесьці «ўсебаковае, у поўным аб’ёме і празрыстае» расьсьледаваньне сьмерці Алега Бябеніна.
Беларуская асацыяцыя журналістаў у сувязі са сьмерцю Алега Бябеніна накіравала адмысловыя лісты генэральнаму пракурору Беларусі Рыгору Васілевічу й міністру ўнутраных справаў Анатолю Куляшову.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads