Рыгор Васілевіч
беларускі юрыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыго́р Аляксе́евіч Васіле́віч (нарадзіўся 13 лютага 1955, г. Менск) — генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь (2008—2011). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Жыцьцяпіс
1972—1977 — машыніст кампрэсарнай станцыі «Менскага мэханічнага заводу імя Вавілава», інжынэр па падрыхтоўцы кадраў на «Менскім электратэхнічным заводзе імя Казлова», служба ў Савецкай Арміі.
Зь ліпеня 1978 — юрысконсульт камбінату «Велторгтэхніка».
Зь верасьня 1979 — старшы арбітар юрыдычнага аддзелу з арбітражам Мінгандлю БССР.
У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, у 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю.
1983—1986 — выкладчык катэдраў дзяржаўнага права і савецкага будаўніцтва БДУ, грамадзянскага працэсу і працоўнага права БДУ.
1986—1989 — намесьнік загадніка юрыдычнага аддзелу Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР, загаднік аддзелу па пытаньнях заканадаўства і правапарадку Сакратарыяту Вярхоўнага Савету БССР.
Зь ліпеня 1990 г. чалец Канстытуцыйнай камісіі, намесьнік кіраўніка працоўнай групы па падрыхтоўцы праекту Канстытуцыі.
Чэрвень 1993 — красавік 1994 — загаднік юрыдычнага аддзелу Сакратарыяту ВС РБ.
У 1994 абараніў доктарскую дысэртацыю ў галіне канстытуцыйнага права.
У красавіку 1994 г. абраны чальцом Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь. Неаднаразова дэманстраваў сваю нязгоду з пазыцыяй тагачаснага старшыні КС Валерам Ціхінем, падтрымоўваў прэзыдэнта Лукашэнку[1]. Працаваў над праектам канстытуцыі, прапанаваным Лукашэнкам на рэфэрэндуме 1996 году.
5 сьнежня 1996 г. прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні Канстытуцыйнага суду замест Валера Ціхіні.
4 студзеня 1997 — 11 студзеня 2008 — судзьдзя і старшыня Канстытуцыйнага суду.
8 лютага 2008 году прызначаны Генэральным пракурорам Рэспублікі Беларусь.
20 верасьня 2011 Васілевіч вызвалены з пасады Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.
Аўтар болей за 100 навуковых працаў, у тым ліку чатырох манаграфіяў.
Remove ads
Узнагароды
Мае найвышэйшую кваліфікацыйную клясу судзьдзі. З прызначэньнем на пасаду Генэральнага пракурора атрымаў клясны чын дзяржаўнага дарадцы юстыцыі 1 клясы. За асабісты ўнёсак у распрацоўку Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, іншых заканадаўчых актаў прысвоенае званьне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь».
Санкцыі ЭЗ
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, 2 лютага 2011 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[2]. Васілевіч як генэральны пракурор рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён] ад 15 кастрычніка 2012 году быў названы тым, хто кантраляваў перасьлед усіх асобаў, якія былі арыштаваны пасьля рэпрэсіяў мірных дэманстрацыяў 19 сьнежня 2010 году[3].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads