Алег Цывінскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алег Цывінскі (нар. 1977; Віцебск, цяпер Беларусь) — беларускі эканаміст, які стаў наймаладзейшым прафэсарам Ельскага ўнівэрсытэту (ЗША) за яго гісторыю ва ўзросьце 30 гадоў. Доктар эканамічных навук (2003), прафэсар (2008). Займаецца дасьледваньнямі ў галіне макраэканомікі, палітычнай эканомікі, фінансаў.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

У чэрвені 1994 г. скончыў сярэднюю школу ў Віцебску (Беларусь). У верасьні 1994 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (Менск, Беларусь), які скончыў у чэрвені 1998 г. з чырвоным дыплёмам па спэцыяльнасьці банкаўская справа. У верасьні 1998 г. паступіў у магістратуру Ўнівэрсытэту Мінэсоты(en) (Мінэапаліс, штат Мінэсота, ЗША), якую скончыў у чэрвені 2003 году. Увосень 2003 г., у 25 гадоў, тамсама атрымаў званьне доктара эканамічных навук. У 2000—2003 гг. адначасна працаваў памочнікам аналітыка ў дасьледчым аддзеле Фэдэральнага рэзэрвовага банка Мінэапаліса(en) (штат Мінэсота, ЗША). Улетку 2001 г. прайшоў практыку эканамістам у Міжнародным валютным фондзе (Вашынгтон, ЗША).

У 2003 г. стаў сябрам Нацыянальнага бюро гаспадарчых дасьледаваньняў(en) (НБГД; Кембрыдж, штат Масачусэтс, ЗША). У 2003—2005 гг. працаваў дацэнтам Каліфарнійскага ўнівэрсытэту (Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША). У 2005—2008 гг. працаваў дацэнтам эканамічнага факультэту Гарвардзкага ўнівэрсытэту (Кембрыдж, штат Масачусэтс, ЗША). 15 лютага 2006 г. супольна з дацэнтам Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту Міхаілам Голасавым (нар. 1977, Віцебск) атрымаў ад Нацыянальнага навуковага фонда(en) (ННФ; Арлінгтан, штат Вірджынія, ЗША) $276,6 тыс. на дасьледаваньне «Найлепшая палітыка ў рухавых весткава абмежаваных гаспадарках», якое выканаў да студзеня 2008 году[4]. 15 студзеня 2007 г. атрымаў ад ННФ $500 тыс. на дасьледаваньне «Новыя рухавыя дзяржаўныя фінансы — ад тэорыі да палітыкі», якое выканаў да лістапада 2013 году[5]. У лютым 2007 г. атрымаў на дасьледаваньне $45 тыс. 2-гадовай стыпэндыі ад Фонда Альфрэда Слоўна(en) (Нью-Ёрк, ЗША).

Зь 2008 г., з 30 гадоў, прафэсар эканомікі на эканамічным факультэце Ельскага ўнівэрсытэту (Нью-Хэйвен, штат Канэктыкут, ЗША). Таксама ў 2008 г. стаў сукіраўніком праграмы макраэканамічных дасьледаваньняў у Фондзе дасьледаваньняў гаспадаркі імя Каўлза(en) (Нью-Хэйвен, штат Канэктыкут, ЗША). 25 лютага 2009 г. стаў 1-ым беларусам, якога «Сусьветны эканамічны форум» (Калёньні, кантон Жэнэва, Швайцарыя) улучыў у сьпіс «Маладыя лідэры плянэты»(en) 2009 году[6]. 11 красавіка 2011 г. атрымаў на гаспадарчае дасьледаваньне $43 тыс. стыпэндыі ад Фонда памяці Джона Гугэнхайма(en) (Нью-Ёрк, ЗША)[7].

Remove ads

Бібліяграфія

На 2015 г. меў 32 навуковыя артыкулы па-ангельску, якія выдаў у суаўтарстве[8].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads