Ельскі ўнівэрсытэт

прыватная вну ў Нью-Гэйвэне (Канэктыкут, ЗША) From Wikipedia, the free encyclopedia

Ельскі ўнівэрсытэт
Remove ads

Ельскі ўнівэрсытэт (па-ангельску: Yale University) — адзін з найвядомейшых унівэрсытэтаў ЗША, месьціцца ў г. Нью-Гэйвэн, штат Канэктыкут. Уваходзіць у групу самых элітных амэрыканскіх унівэрсытэтаў, г. зв. Лігу плюшчу.

Хуткія факты Дэвіз, Дэвіз па-беларуску ...

Быў заснаваны ў 1701 годзе; улучае дванаццаць падразьдзяленьняў: Ельскі каледж, чатырохгадовая адукацыя ў якім сканчаецца атрыманьнем ступені бакаляўра; асьпірантура па розных спэцыяльнасьцях, а таксама 10 прафэсійных факультэтаў, якія рыхтуюць адмыслоўцаў у галінах юрыспрудэнцыі, мэдыцыны, бізнэсу, аховы навакольнага асяродзьдзя, а таксама тэолягаў, архітэктараў, музыкаў, мастакоў і актораў. Праграма Ельскага каледжу, асновы ўнівэрсытэту, адрозьніваецца сваёй шырынёй і паглыбленасьцю. Паводле даўняй традыцыі прафэсарска-выкладчыцкі склад унівэрсытэту надзяляе выключную ўвагу навучаньню студэнтаў. Шматлікія пачатковыя і ўводныя курсы вядуцца заслужанымі навукоўцамі і прафэсарамі ўнівэрсытэту.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads