Алекс Баэна
гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алеха́ндра Баэ́на (па-гішпанску: Alejandro Baena; нар. 20 ліпеня 2001 году) — гішпанскі футбаліст, левы ўінгер клюбу «Вільярэал» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Не зважаючы на тое, што гулец нарадзіўся ў Андалюзіі, свой футбольны шлях пачаў у структуры «Вільярэалу», да якога далучыўся ў 2011 годзе. У клюбе пракрочыў праз усе рэзэрвовыя каманды, нарэшце дэбютаваўшы ў Ля Лізе 13 ліпеня 2020 году. Баэна зьявіўся на замену Ману Трыгераса ў матчы айчыннага чэмпіянату супраць «Рэал Сасьедаду»[2]. Свой першы гол у прафэсійнай кар’еры забіў 5 лістапада, улучыўшы трэці гол сваёй каманды ў хатнім матчы Лігі Эўропы супраць ізраільскага «Макабі» з Тэль-Авіву (4:0)[3]. Празь сем дзён ён падоўжыў кантракт да 2025 году[4].
19 жніўня 2021 году гулец быў накіраваны ў арэнду ў клюб другога дывізіёну «Жырону» дзеля здабыцьця гульнёвай практыкі[5]. Футбаліст ня толькі здолеў замацавацца ў асноўным складзе каманды, але і дапамог ёй праз плэй-оф прасунуцца ў найвышэйшы дывізіён. У сэзоне 2023—2024 гадоў Баэна стаў найлепшым асыстэнтам Ля Лігі, паклаўшы на свой рахунак 14 выніковых перадачаў[6].
Міжнародная
Футбаліст прайшоў праз усе юнацкія і моладзевыя каманды краіны. У жніўні 2023 году атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Гішпаніі ад галоўнага трэнэра Люіса дэ ля Фуэнтэ на два адборачныя матчы чэмпіянату Эўропы 2024 году супраць зборных Грузіі і Кіпру[7]. Першым голам адзначыўся ў дэбютным матчы супраць кіпрскай зборнай, які скончыў зь лікам 6:0 на карысьць пірэнэйцаў[8]. У траўні 2024 году быў улучаны ў заяўку зборнай на Эўра-2024. Празь некалькі месяцаў поруч з зборнай стаў чэмпіёнам летніх Алімпійскіх гульняў.
Remove ads
Дасягненьні
«Вільярэал»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2021
Гішпанія:
- Чэмпіён Эўропы: 2024
- Пераможца Алімпійскіх гульняў: 2024
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads