Жыгімонт Стары

кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1506—1548) From Wikipedia, the free encyclopedia

Жыгімонт Стары
Remove ads

Жыгімонт Стары, Жыгімонт I[2][a] (1 студзеня 1467 — 1 красавіка 1548) — вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1506—1548). Пяты сын Казімера і Альжбеты Аўстрыйскай, унук Ягайлы.

Хуткія факты Вялікі князь літоўскі, Каранацыя ...
Remove ads

Імя

Зігімунд, Зігімунт, Зігісмунд або Зігісмонд, пазьней Зыгмунд, Зыгмант або Жыгмант (Sigimund, Sigimunt, Sigismund, Sigismondus[3], Siegmund, Zygmont[4], Żygmont[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Зыгер; германскія імёны Sigibot, Sigel, Siger) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[6], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Скірмунт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sciremunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[7] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Такім парадкам, імя Жыгімонт азначае «перамога гарлівасьці»[8].

Адпаведнасьць імя Жыгімонт германскаму імю Sigimund сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9], і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[10].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Sigmund, Sigismundus (абодва 1506 год); Жигимонт (1514 год)[11]; Великославному господарю королю Жикгимонту Казимировичу (Валынскі кароткі летапіс); король его милость полский, великий князь литовский Жикгимонт Казимерович… Жикгимонт Старый (Баркулабаўскі летапіс)[12].

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Ягелоны. Мастак Лукас Кранах

Нарадзіўся ў Казяніцах Радамскага павету Каралеўства Польскага ў 1467 годзе; да ўступленьня на пасад насіў тытул князя Апельн і Глогаў. Атрымаў добрую адукацыю, валодаў некалькімі мовамі[13]. Атрымаў ад старэйшага брата, караля Чэхіі і Вугоршчыны Уладзіслава II, Глогаўскае (з 1498 году) і Апольскае (з 1500 году) княствы ў Сылезіі, дзе набыў рэпутацыю разумнага і распарадчага кіраўніка. У 1504 годзе годзе прызначаны каралеўскім намесьнікам Сылезіі, пазьней Лужыцы.

Мянушку Стары набыў праз тое, што зрабіў сваім саўладцам — вялікім князем літоўскім (каранаваны ў 1529 годзе) і каралём польскім (каранаваны ў 1530 годзе) супольна з сабой свайго малога 10-гадовага сына, таксама Жыгімонта[14].

Выкліканы Аляксандрам у Вільню, адразу па ягоным пахаваньні быў абраны вялікім князем літоўскім (20 кастрычніка 1506 году), а потым, нягледзячы на апазыцыю сэнатараў з Малой Польшчы, на петрокаўскім сойме 8 сьнежня 1506 году — каралём польскім. Каранацыя адбылася ў Кракаве 24 сьнежня 1507 году.

Нашчадкі

Двойчы браў шлюб. 18 лютага 1512 году ажаніўся з Барбарай Запольскай (Барбара Заполья, дачка вугорскага князя Стэфана Заполья; 1495—1515). У гэтым шлюбе нарадзіліся дзьве дачкі:

  • Ганна (1515—1520)
  • Ядвіга (1513—1573), з 1535 году другая жонка Яхіма II Гектара, курфюрста брандэнбурскага (1505—1571).

Па сьмерці першай жонкі 18 красавіка 1518 году пабраўся шлюбам з Бонай Сфорца, дачкой мілянскага гэрцага. У гэтым шлюбе нарадзіліся два сыны:

і чатыры дачкі:

  • Ізабэла Ягелонка (1519—1559) Яна Запольскі (Янош Заполья) (1487—1540), караля Вугоршчыны (1527—1540), князя трансыльваніі;
  • Соф’я (1522—1575), жонка Генрыха V Малодшага, гэрцага браўншвэйг-вольфэнбютэльскага (1489—1568);
  • Ганна Ягелонка (1523—1596), каралева польская, жонка князя Сяміградзьдзя Стэфана Баторыя, караля польскага (1576—1586);
  • Кацярына Ягелонка (1526—1583), з 1562 году першая жонка Юхана III Ваза, караля Швэцыі, герцага Фінляндыі;

Унутраная палітыка

Thumb
Усталяваньне звона Жыгімонта Старога на Вавэльскую катэдру. Ян Матэйка, 1874 г.

Унутраная палітыка Жыгімонта Старога скіроўвалася на ўмацаваньне дзяржавы, але вайсковыя і фінансавыя рэформы, спробы вяртаньня каралеўскіх і вялікакняскіх маёнткаў, захопленых магнатамі, ня мелі значнага посьпеху[15]. У 1537 годзе супраць Жыгімонта Старога і магнатаў узьняўся фэўдальны мяцеж польскай сярэдняй шляхты — так званая «Курыная вайна». Баярства ВКЛ дамаглося роўных правоў для ўсяго вышэйшага стану, быў уведзены адзіны кодэкс законаў для дзяржавы — Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 году.

Другая жонка, Жыгімонта Старога — Бона Сфорца (з 1518 году) — адыгрывала пры ім значную ролю ў палітычным жыцьці дзяржавы, намагалася забясьпечыць пасады ў Польшчы і ВКЛ свайму сыну Жыгімонту Аўгусту, ў 1522 годзе прайшло яго намінальнае абраньне другім вялікім князем літоўскім, а ў 1529 — другім каралём Польшчы.

Замежная палітыка

Праводзіў актыўную замежную палітыку. У 1531 годзе ў змаганьні за Пакуцьце атрымаў перамогу над малдаўскім гаспадаром Пятром Рарэшам. Праводзячы антыгабсбурскую палітыку, склаў у 1524 годзе хаўрус з Францыяй і ў 1533 з Турэччынай. Мусіў весьці абарончыя войны[16] з Маскоўскай дзяржавай — у 1507—1508, 1512—1522 і 1534—1537, у выніку якіх ВКЛ страціла Смаленск. Для адбіцьця нападаў крымскіх татараў ва Ўкраіне ўтварыў памежную варту зь мясцовых жыхароў — казакаў.

У час уладарства Жыгімонта Старога ў Польшчы і ВКЛ пашырылася Рэфармацыя ў розных плыняў, што спрыяла далейшаму ўздыму гуманізму і адукацыі[17].

У часе перамогі Рэфармацыі ў Прусіі згадзіўся на разцэркаўленьне маёмасьці, у прыватнасьці зямель, сэкулярызацыю Тэўтонскага ордэна і ўтварэньне на яго тэрыторыі васальнага ў адносінах да Каралеўства Польскага Прускага герцагства на чале з Альбрэхтам Гогенцолернам — сваім пляменьнікам. За Жыгімонтам Старым, па загадкавай сьмерці апошніх мазавецкіх князёў, у 1526—1529 гадох з Польшчай узьядналася Мазавецкае княства.

Remove ads

Мова і культура

У сваёй лацінамоўнай грамаце Дарагічынскай зямлі (Вільня, 1516 год) адзначаў, што ў «народнай літоўскай мове» (лац. vulgo Lituanico) судовыя выканаўцы называюцца «дзецкія» (Dzieczkie)[18][19].

Галерэя

Творы малярства

Графічныя партрэты

Пячаці і гербы

Папярэднік
Аляксандар
Вялікі князь літоўскі
1506—1548
Наступнік
Жыгімонт Аўгуст
Кароль польскі
1506—1548
Remove ads

Заўвагі

  1. ст.-бел. Жикгимонт Старый; лац. Sigismundus I; польск. Zygmunt I Stary

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads