Алена Грыцэнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Мікалаеўна Грыцэнка (нар. 21 красавіка 1953 году ў Менску) — беларускі дыплямат.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (1975), дзе потым працавала выкладчыкам да 1987 году. У 1988—1993 гадох працавала ў Міністэрстве Адукацыі БССР/Рэспублікі Беларусь. У 1993—1998 гадох працавала на кіраўнічых пасадах у Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь. У 1998—2003 гадох працавала ў амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эгіпет, потым зноў у Міністэрстве замежных справаў.
14 жніўня 2008 году прызначана была Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрлянды, а таксама Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі па забароне хімічнай зброі[1].
Remove ads
Узнагароды
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — 6 лютага 2006 году[2].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads