Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
вну ў Менску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ме́нскі дзяржа́ўны лінгвісты́чны ўнівэрсытэ́т (МДЛУ) — вядучая лінгвістычная вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі, адзін з галоўных пэдагагічных унівэрсытэтаў краіны.
Remove ads
Гісторыя
Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў утвораны ў лістападзе 1948 году на базе факультэту замежных моваў Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту.[1] У 1993 годзе ператвораны ў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт.[2]
За час свайго існаваньня (з 1948 году) унівэрсытэт падрыхтаваў больш за 25 тысячаў настаўнікаў і 2,5 тысячы перакладчыкаў-рэфэрэнтаў.[3]
На лістапад 2011 г. ВНУ мела 58 катэдраў, на якіх працавалі 1186 выкладнікаў[4].
Remove ads
Факультэты
- Факультэт ангельскае мовы
- Факультэт нямецкае мовы
- Факультэт францускае мовы
- Факультэт гішпанскае мовы
- Перакладчыцкі факультэт
- Факультэт міжкультурных камунікацыяў
- Факультэт расейскае мовы для замежных грамадзянаў
- Інстытут падвышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
Агульнаўнівэрсытэцкія катэдры
- Катэдра агульнага мовазнаўства
- Катэдра псыхалёгіі
- Катэдра пэдагогікі
- Катэдра мэтодыкі выкладаньня замежных моў
- Катэдра філязофіі і лёгікі
- Катэдра эканамічных навукаў
- Катэдра інфарматыкі і прыкладной лінгвістыкі
- Катэдра другой замежнае мовы (ангельская)
- Катэдра другой замежнае мовы (нямецкая)
- Катэдра другой замежнае мовы (француская)
- Катэдра італьянскае мовы
- Катэдра трэцяй замежнае мовы
- Катэдра ўсходніх моў
- Катэдра гісторыі, сусьветнай культуры і турызму
- Катэдра беларускае мовы і літаратуры
- Катэдра паліталёгіі і міжнародных адносінаў
- Катэдра славянскіх моваў
- Катэдра фізычнага выхаваньня і спорту
- Катэдра пэдагогікі і мэтодыкі вышэйшай школы
Прафэсійныя асацыяцыі і цэнтры
На базе ўнівэрсытэту дзейнічаюць 5 прафэсійных асацыяцыяў: Беларускія асацыяцыі выкладчыкаў ангельскай, францускай і нямецкай моваў, Беларуская асацыяцыя камунікатыўнай лінгвістыкі, Беларуская асацыяцыя амэрыканскіх дасьледаваньняў.
Ва ўнівэрсытэце дзейнічае шэраг інфармацыйных цэнтраў (беларускай, гішпанскай, турэцкай ды кітайскай моваў і культураў).
Міжнароднае супрацоўніцтва
Унівэрсытэт мае 52 дзейныя дамовы аб супрацоўніцтве з замежнымі партнэрамі і зьяўляецца ўдзельнікам 19 міжнародных праграмаў. МДЛУ разьвівае сувязі з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Расеі, Аўстрыі, Францыі, Бэльгіі, Польшчы, Гішпаніі, Італіі, Вялікабрытаніі, мае сумесныя праграмы з ВНУ Канады, ЗША, Кітаю, Турцыі.[5]
Ва ўнівэрсытэце навучаюцца 275 замежных студэнтаў з 33 краінаў сьвету. У 2001 годзе ўнівэрсытэт зьяўляўся арганізатарам і месцам правядзеньня ў Беларусі Эўрапейскага году моваў. На базе МДЛУ дзейнічае катэдра ЮНЭСКО.[5]
У студзені 2010 году пры спрыяньні Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН унівэрсытэт падпісаў мэмарандум аб узаемаразуменьні з сакратарыятам ААН. МДЛУ стаў 16-й вышэйшай навучальнай установай сьвету, зь якой сакратарыят ААН падпісаў такі дакумэнт. Мэмарандум прадугледжвае садзейнічаньне ў падрыхтоўцы кандыдатаў для ўдзелу ў конкурсным адборы на суісканьне пасады вуснага або пісьмовага перакладчыка для ААН. Выкладчыкі МДЛУ атрымалі права рыхтаваць спэцыялістаў да экзамэну ў ААН, а таксама карыстацца любымі матэрыяламі ААН для навучальнага працэсу. Для падпісаньня мэмарандуму ў Беларусь з працоўным візытам прыбыў намесьнік генэральнага сакратара ААН па пытаньнях Генэральнай Асамблеі і канфэрэнцыйным абслугоўваньні Мухамад Шаабан.[6]
Remove ads
Студэнцкае жыцьцё
- Студэнцкі хор «Cantus Juventae» (заснаваны ў 1986 годзе, у канцэртны склад хору ўваходзіць 60 чалавек; у рэпэртуары — беларуская народная музыка, духоўныя сьпевы, вядомыя творы беларускіх і замежных кампазытараў, джаз, і інш; хор выпусьціў тры кампакт-дыскі з сваімі сьпевамі [7]
- Вакальныя студыя «Фальк-Моdern» (створана ў 2004 годзе, самы малады песенны калектыў у студэнцкім клюбе МДЛУ)[8]
- Тэатар танцу «Renaissance dance» (створаны ў 2004 годзе)[9]
- Францускі тэатар (робіць пастаноўкі на францускай мове)
Remove ads
Абвінавачваньні ў палітычных рэпрэсіях
Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды й дэмакратыі, Натальля Баранава(be), рэктар унівэрсытэту, адлічала студэнтаў за іх палітычную дзейнасьць[10].
Падзеі 2020 году
Падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, якія рушылі за, як многія лічаць, фальсыфікацыяй прэзыдэнцкіх выбараў[11][12], МДЛУ стаў адным з эпіцэнтраў грамадзянскае актыўнасьці студэнтаў, якія пратэставалі супраць рэжыму Лукашэнкі[13][14]. За гэта студэнты арыштаваліся міліцыяй і сілавікамі неўсталяванага падпарадкаваньня на тэрыторыі ўнівэрсытэту, пры гэтым адміністрацыя ўнівэрсытэту не прапаноўвала абарону сваім студэнтам і замест гэтага забараняла ўсе пратэсты на тэрыторыі кампуса[14][15][16]. Нягледзячы на адсутнасьць падтрымкі студэнтаў з боку адміністрацыі, Аляксандар Лукашэнка пасьля асабіста зьмяніў рэктара ўнівэрсытэту[17][18]. Шэраг вучоных, якія працуюць у МДЛУ, запісалі відэазварот, у якім асудзілі рэакцыю ўнівэрсытэту[15]. За гэтым усьлед рушыла рэакцыя кіраўніцтва: дацэнта, які прапрацаваў у МДЛУ 28 гадоў, звольнілі за падтрымку студэнцкіх пратэстаў і страйк[19], за ім рэпрэсавалі таксама і іншых выкладчыкаў, якія падтрымалі пратэстуючых[20].
Дзеяньні кіраўніцтва ўнівэрсытэту былі шырока асуджаныя на міжнародным узроўні[15][21]. У справаздачы «International Media Support(en)», у прыватнасьці, было адзначана, што «падзеі ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце паказваюць, як студэнты падвяргаюцца пагрозам і рэпрэсіям з боку сваіх уласных навучальных установаў»[22].
Remove ads
Узнагароды
- Ганаровы дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь (прысуджаны за асаблівыя дасягненьні ў сацыяльна-культурным разьвіцьці, шматгадовую плённую дзейнасьць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спэцыялістаў і навуковых кадраў і ў сувязі з 60-годзьдзем зь дня заснаваньня)[23]
Выпускнікі
- Іван Антановіч (1960) — 3-ы міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь (1997—1998)
- Міхаіл Хвастоў (1975) — 5-ы міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь (2000—2003)
- Уладзімер Макей (1980) — 7-ы міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь (2012—2022)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads