Алена Лябецкая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алéна Лябéцкая (2(15).7.1903, хутар Лягуцева, Слонімскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Дзятлаўскі раён — 28.1.1982, БССР) — беларуская палітычная і грамадзкая дзяячка, мэмуарыстка.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў сялянскай сям'і 15 ліпеня 1903 году на хутары Легуцева каля м. Казлоўшчына Слонімскага павету (сёньня — у Дзятлаўскім р-не Гарадзенскай вобл.). У 1910 годзе бацькі пераехалі ў Горадню. Тут яна вучылася ў падрыхтоўчай клясе жаночай гімназіі. З 1914 году сям’я знаходзілася ў бежанстве ў Калузе (Расея). Там Алена Лябецкая вучылася ў жаночай гімназіі. Дамоў Лябецкія вяртнуліся ў 1920 годзе.

З сярэдзіны 1920-х Алена Лябецкая ўключылася ў беларускі грамадзка-вызвольны і культурны рух. Актывістка Таварыства беларускай школы ў Заходняй Беларусі. З лістапада 1927 году сакратарка Слонімскай акруговай управы ТБШ. Стварала гурткі ТБШ, была арганізатаркай і ўдзельніцай беларускіх спэктакляў, канцэртаў на Слонімшчыне (у вёсках на тэрыторыі сучасных Дзятлаўскага, Слонімскага, Зэльвенскага раёнаў).

З 1929 году жыла ў Вільні, працавала ў Галоўнай управе ТБШ, загадвала беларускай бібліятэкай-чытальняй.

За сваю дзейнасьць арыштаваная польскімі ўладамі ў 1928 годзе. У 1929 г. дэлегатка 1-га антыфашысцкага кангрэсу ў Бэрліне. Сябра заходнебеларускага камітэту па падрыхтоўцы Эўрапейскага сялянскага кангрэсу, яго дэлегатка. Зноў арыштаваная ў лютым 1930 году; асуджаная на 6 гадоў зьняволеньня.

З 1933 году ў выніку абмену палітвязьнямі ў БССР. Працавала ў ЦК Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі Беларусі[1].

Арыштаваная НКУС і зьняволеная 14.10.1937. Абвінавачваньне: «Агентка выведорганаў буржуазнай Польшчы»[2]. Алена Лябецкая была высланая ў адзін з лягераў Усходняга Сыбіру.

Рэабілітаваная 30 сакавіка 1956 году[2]. Вярнулася ў Беларусь. Жыла ў Слоніме. Працавала на службе тэхнічнага ўліку ў Белшахтлесе, затым з 1951 па 1958 гг. — бугальтаркай сэктару кінафікацыі ў аддзеле культуры Слонімскага райвыканкаму. У пасьляваенны час пісала ўспаміны[3].

Памерла 28 студзеня 1982 году ў Слоніме.

Remove ads

Творы

• Дзейнасць гурткоў «Таварыства беларускай школы» // У суровыя гады падполля. Мн., 1958;

• Иного пути не было // Вильнюсское подполье. — Вильнюс, 1966.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads