Хутар
малы сельскі населены пункт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ху́тар (па-лацінску: mansus, sors, [casa] coloni[c]a, c.massaricia, c.servula; ст. грэцк.: hide, sulung; сканд.: bol; ст. верх. па-нямецку: huba) — від сельскага паселішча, гаспадаркі з прыналежнай да яго зямлёй; малое вясковае, часьцяком аднадваровае адасобленае паселішча па-за межамі больш буйных вёсак або сёлаў.

У багатых эўрапейскіх краінах, пачынаючы з Раньняга Сярэднявечча, хутар — гаспадарчая адзінка альбо функцыянальны элемэнт арганізацыі зямельнай уласнасьці.
Remove ads
Этымалёгія назвы
Паводле меркаваньня Макса Фасмэра [1], слова «хутар» патрапіла ва ўсходнеславянскія мовы з стара-верхне-нямецкай (па-нямецку: huntari) і швэдзкай (па-швэдзку: hundari) моваў, а таксама з паўднёва-нямецкай (па-нямецку: hufe). Пазьней з усходнеславянскіх моваў слова перайшло ў польскую (па-польску: chutor, futor).
Гісторыя
Хутар як від паселішча ўзьнік дзякуючы экстэнсіўнай апрацоўцы зямлі. Хутары паўставалі падчас асваеньня новых земляў, калі ствараліся адасобленыя гаспадаркі з разьмяшчэньнем усіх гаспадарскіх збудаваньняў у адным месцы побач зь зямельным надзелам. Падобнымі да хутараў былі гэтак званыя водрубы і водрубавыя гаспадаркі, у якіх зямельныя ўгодзьдзі і частка гаспадарчых пабудоваў ствараліся побач, а сама сялянская сядзіба знаходзілася ў вёсцы.
Гістарычна для беларускіх земляў быў характэрны іншы тып аднадворнага паселішча — дворышча[2]. Хваля ўтварэньня хутароў на тэрыторыі Беларусі пачынаецца з адмены прыгоннага права ў сярэдзіне XIX ст. На пачатку XX стагодзьдзя аграрная палітыка царскай Расеі спрыяла ўтварэньню хутаровых гаспадарак з мэтай узмацненьня падтрымкі з боку сялянства. Падчас Сталыпінскай рэформы (1907—1916) па ўсёй Расейскай імпэрыі былі створаныя 1,6 млн хутаровых гаспадарак з 16 млн дзесяцінаў зямлі. У Віцебскай губэрні, прыкладам, на хутары перасялілася 26,2% сялянскіх двароў.
Новая хваля стварэньня хутароў мела месца ў час правядзеньня г.зв. Новай эканамічнай палітыкі. У далейшым гэтая палітыка атрымала назву «прышчэпаўшчына» па імені наркама земляробства БССР Зьм. Прышчэпава. Да 1929 на хутары было пераселена 107267 гаспадарак. У гэты час у Заходняй Беларусі хутары скасоўваліся пад час правядзеньня палітыкі камасацыі і парцэляцыі.
У 1927 годзе адбыўся зьезд ВКП(б), на якім было прынята рашэньне аб сацыялістычнай рэканструкцыі сельскай гаспадаркі СССР. А з 1929 году пачалася прымусовая калектывізацыя на сяле. З 1936 году ў БССР пачалося гвалтоўнае перасяленьне сялянаў з водрубаў і хутароў. У чэрвені 1939 Пленум ЦК КП(б)Б зацьвердзіў плян сьсяленьня сялянаў з хутароў. Усяго па Беларусі да 1941 году было сьселена каля 190 тыс. хутароў. У заходніх абласьцях Беларусі гэты працэс разгарнуўся пасьля Другой Сусьветнай вайны.
Падобнай да хутаровай гаспадаркі зьяўляецца сыстэма фэрмэрскіх паселішчаў і гаспадарак у Канадзе і ЗША.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads