Алесандра Вольта
італьянскі фізык, хімік, фізыёляг, вынаходнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алеса́ндра Джузэ́пэ Анто́ніё Анастасі́ё Джэраля́ма Умбэ́рта Во́льта (па-італьянску: Alessandro Giuseppe Antonio Anastasio Gerolamo Umberto Volta; 18 лютага 1745, Кома, Мілянскае герцагства, Італія — 5 сакавіка 1827, Кома, Каралеўства Італія) — італьянскі фізык, хімік, фізыёляг і вынаходнік, адзін з заснавальнікаў вучэньня аб электрычнасьці; граф (1801). Чалец Нідэрляндзкай каралеўскай акадэміі навук, чалец Прускай акадэміі навук, замежны чалец Лёнданскага каралеўскага таварыства. Прафэсар Павійскага унівэрсытэта.
Вольта ўпершыню зьмясьціў пласьціны з цынку і медзі ў кісьлю, каб атрымаць бесьперапынны электрычны ток, стварыўшы першую ў сьвеце хімічную крыніцу току («Вольтаў слуп»). Імем Вольта названа адзінка вымярэньня электрычнага напружаньня — вольт.
У 1800 годзе пабудаваў хімічную батарэю: стала магчымым атрымліваць электрычнасьць з дапамогай хімічных рэакцыяў.
Астэроід «8208 Вольта» носіць яго імя.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads