Алесь Шлег
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алесь Істомін, сапр. Алесь (Аляксандар Карпавіч) Шлег (15 кастрычніка 1936, в. Вялікі Бор, Хойніцкі раён — 1998; іншыя псэўданімы: А. Вялікаборац, А. Карповіч) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, кінадраматург, перакладчык.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Наваградзкую рамесную вучэльню № 13 у 1953 годзе. Працаваў сьлесарам, электразваршчыкам трэсту «Альмецьеўнафтабуд» (Альмецьеўск, 1953), пазьней — у гандлёвым флёце качагарам, машыністам (Рыга, Мурманск, Адэса, 1953—1954). Служыў на Балтыйскім флёце ВМФ СССР (Калінінград, 1954—1958).
Пасьля дэмабілізацыі працаваў у ляхавіцкай раённай газэце «Савецкі патрыёт» (1958—1959). Скончыў факультэт журналістыкі БДУ у 1965 годзе. З 1960 году адначасова з вучобай ва ўнівэрсытэце — карэспандэнт газэты «Звязда», затым рэдактар выдавецтва «Беларусь», у 1975—1977 гадах — «Мастацкай літаратуры», карэспандэнт газэт «Літаратура і мастацтва» (1977—1978), «Чырвоная змена» (1978—1979), старшы рэдактар Рэспубліканскага праўленьня таварыства кнігалюбаў. З 1985 году — рэдактар, з 1988 — старэйшы рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачаньня і радыё.
Remove ads
Творчасьць
Дэбютаваў публікацыяй у 1954 годзе (газэта Балтыйскага флёту «Страж Балтики»), у беларускім друку ў 1959 (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў апавяданьняў і аповесьцей «Трывожная памяць» (1968), «Цыганок» (1971), «Праўда адна» (1974), «Жыло чаканьне болю» (1979), «Хлеб на далонях тваіх» (публіцыстыка, 1986).
Напісаў кінасцэнарыі дакумэнтальных фільмаў «Балтыйцы», «Палескі Марэсьеў», «Мой дом у бядзе», «Ядвіга Іосіфаўна», радыёспэктакляў «Цыганок» — (пастаўлены ў 1980), «Рэха баравое» (пастаўлены ў 1990).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads