Хвойніцкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Хвойніцкі раён
Remove ads

Хво́йніцкі раён[5] (афіцыйная назва — Хо́йніцкі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Хвойніцкі раён мяжуе з Брагінскім, Каленкавіцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім і Рэчыцкім раёнамі Гомельскай вобласьці, з Іванкаўскім (да 1988 г. Чарнобыльскім) раёнам Кіеўскай вобласьці Ўкраіны.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 26 300 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 25 400 чал.; 2006 год — 23 200 чал.; 2009 год — 22 412 чал.[6] (перапіс); 2016 год — 19 539 чал.[7]; 2017 год — 19 191 чал.[8]; 2018 год — 19 043 чал.[2]

Асобы

  • Караль Прозар (1759—1841) — маршалак Галоўнага Трыбуналу ВКЛ 1787 году, вялікі абозны ВКЛ, адзін з арганізатараў паўстаньня 1794 году, сябра Патрыятычнага таварыства
  • Ян Ксенафонт Мікалай Ястржэмбскі (1808—1874) — інжынэр-палкоўнік, вучоны і выкладчык, укладальнік першага расейскамоўнага дапаможніка па практычнай мэханіцы, ляўрэат палавіннай Дзямідаўскай прэміі РАН, аўтар праектаў мастоў праз Дняпро і Заходнюю Дзьвіну, літаратурны містыфікатар
  • Язэп Гашкевіч (1814—1875) — першы консул Расейскай імпэрыі ў Японіі, укладальнік першага «Японска-расейскага слоўніку», ляўрэат Дзямідаўскай прэміі РАН
  • Аляксандар Аскерка (1830—1911) — аўтар праекту стварэньня Літоўскага земскага крэдытнага таварыства — правобраза будучага ўраду, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў, паўстанцкі начальнік Вільні (1863)
  • Хведар Стравінскі (1843—1902) — знакаміты опэрны бас, артыст Марыінскага тэатру ў Пецярбургу, бацька сусьветнавядомага кампазытара Ігара Стравінскага
  • Часлаў Пяткевіч (1856—1936) — аўтар найкаштоўнага этнаграфічнага твору «Рэчыцкае Палесьсе» ў трох кнігах: «Матэрыяльная культура», «Духоўная культура», «Грамадзкая культура»
  • Кіпрыян Ярмольчык (1871 — пам. перад ВАВ) — дэпутат ІІІ Дзяржаўнай думы Расейскай імпэрыі (1907—1912) ад Рэчыцкага павету Менскай губэрні па сялянскай курыі; трымаў пазыцыю фракцыі трудавікоў
  • Іван Мележ (1921—1976) — беларускі празаік, драматург, публіцыст
  • Барыс Сачанка (1936—1995) — беларускі пісьменьнік, перакладнік і выдавец
  • Алесь Лагвінец (нар. 1972) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, перакладчык, выкладчык
  • Васіль Равяка (1948—2024) — сябра Савету Рэспублікі 4 скліканьня, Герой Беларусі
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads