Мурманск

горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мурманск
Remove ads

Му́рманск (па-расейску: Мурманск) — горад у Расеі, цэнтар Мурманскай вобласьці, з 1985 году — горад-герой. Насельніцтва — 287 847 жыхароў (на 2020 год), гэта пакуль што найбуйнейшы горад у сьвеце на поўнач ад палярнага кругу. Адлегласьць ад Масквы 1967 км[2]. Мурманск — вялікі порт на ўзьбярэжжы Баранцава мора, зімою не замярзае. Чыгуначная станцыя, аэрапорт. Праз горад праходзіць фэдэральная аўтамагістраль «Кола» (Санкт-Пецярбург — Петразаводзк — Мурманск — Барысаглебскі/мяжа з Нарвэгіяй)[3]. Ад 1962 году ў Мурманску дзейнічаюць тралейбусы[4].

Хуткія факты

Рыбная і рыбапепапрацоўчая прамысловасьць, суднабудаваньне і суднарамонт, будаўнічых матэрыялаў. Тралавы, селядцовы і прыёмна-транспартны флёты. Мурманск — першы пункт Паўночнага марскога шляху. База ледакольнага, у тым ліку атамнага флёту. У горадзе разьмешчаныя тры ВНУ. Абласны драматычны тэатр, абласная філярмонія[5]. Краязнаўчы, ваенна-марскі і мастацкі музэй. Каля Мурманска — ваенна-марская база Гаджыева[6].

У горадзе знаходзіцца аддзяленьне беларускай амбасады.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Мурманская гавань

Заснаваны 21 верасьня 1916 году ў сувязі з стварэньнем марскога порту ў Кольскім заліве. У сакавіку 1918 — лютым 1920 году быў акупаваны войскамі Антанты і белагвардзейцамі. 7 сакавіка 1920 году ў Мурманск увайшлі часткі Чырвонай Арміі. З 1921 году — цэнтар Мурманскай губэрні, з 1927 году — Мурманскай акругі Ленінградзкай вобласьці, з 1938 году абласны цэнтар. У час Вялікай Айчыннай вайны Мурманскі порт сыграў вялікую ролю ў забесьпячэньні СССР і арміі, бо празь яго ішлі грузы, якія паступалі з краінаў-хаўрусьніц па барацьбе з нацысцкай Нямеччынай.

Remove ads

Эканоміка

Галоўныя галіны прамысловасьці — рыбная і рыбаперапрацоўчая, суднарамонтная, вытворчасьць будматэрыялаў.

Асобы

Гарады-сябры

Больш інфармацыі Горад, дата падпісаньня пагадненьня ...
Remove ads

Геаграфія

Клімат

Больш інфармацыі Кліматычныя зьвесткі для Мурманску, Паказьнік ...
Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads