Алесь Шут
беларускі лекар, палітык, грамадзкі дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алесь Шут (1952 — 6 лістапада 2019[1], Лагойск) — беларускі лекар, палітык і грамадзкі дзяяч, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня ад Лагойшчыны. Сябра Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».
Уваходзіў у склад дэпутацкай Апазыцыі БНФ, удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў супраць рэфэрэндуму 11-12 красавіка 1995 году, быў жорстка зьбіты спэцназам спачатку ў залі парлямэнту, а потым міліцыяй па-за Домам ураду.
За некалькі дзён да сьмерці Алесю Шуту ўручылі юбілейны мэдаль Рады БНР за «заслугі ў здабыцьці Незалежнасьці Беларусі».
Памёр ад анкалёгіі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads