Алеш Гомэс

гішпанскі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алеш Гомэс Абэльлё (па-гішпанску: Aleix Gómez Abelló; нар. 7 траўня 1997 году) — гішпанскі гандбаліст клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Выступае на пазыцыі правага скрайнага гульца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Пачаў займацца гандболам у родным Сабадэле. У 2009 годзе ён перайшоў у моладзевую каманду клюбу «Барсэлёна». 1 кастрычніка 2014 году дэбютаваў у галоўнай дружыне клюбу ў Лізе Асабаль. Тым ня менш, Гомэс у наступныя некалькі гадоў гуляў пераважна ў другой камандзе. Толькі ў сэзоне 2017—2018 гадоў гандбаліст стала далучыўся да прафэсійнай каманды[2]. З гэтага часу Гомэс замацаваўся ў складзе, паступова заняўшы лідэрскія пазыцыі. У фінале Лігі чэмпіёнаў ЭГФ спартовец закінуў 10 мячоў у браму нямецкага «Кілю», аднак гэта не дапамгло гішпанцам дамагчыся перамогі. Толькі праз год высілкі гульца далі плён, бо дзякуючы дзевяці галам у браму дацкага «Ольбаргу» далі магчымасьць «Барсэлёне» здабыць перамогу ў Лізе чэмпіёнаў. Матч скончыўся зь лікам 36:23 на карысьць каталёнцаў. Таксама Гомэс закінуў найбольшую колькасьць мячоў у браму польскага «Вівэ» ў фінале Лігі чэмпіёнаў 2021—2022 гадоў. У дадатак, гандбаліст стаў найлепшым бамбардзірам турніру з 104 галамі на сваім рахунку[2].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads