Альба (Італія)

італьянская грамада ў П’емонце (Італія) From Wikipedia, the free encyclopedia

Альба (Італія)
Remove ads

Альба (па-італьянску: Alba) — горад на паўночным захадзе Італіі, у П’емонце. Насельніцтва 31 531 чалавек (31 сьнежня 2011). Вядомы вырошчваньнем пэрсікаў, белых труфэляў і вінаробствам.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Заснаваньне паселішча Альба-Пампэя (Alba Pompeia) на дарозе з Акві-Тэрмэ ў Турын прыпісваецца консулю Пампэю Страбону. У гэтым горадзе нарадзіўся адзін з рымскіх імпэратараў, Пэртынакс. З IV стагодзьдзі ў Альбе меўся свой біскуп пад начальствам арцыбіскупа Мілянскага. З XI стагодзьдзя — свабодная камуна Лямбардзкай лігі, у пазьнейшыя часы — яблык разладу паміж манфэрацкімі Алерамічы, мілянскімі Вісконці і домам Ганзага. Па выніках вайны за мантуанскую спадчыну (1631) адышоў да Савойскага дому, пасьля чаго страціў былое значэньне.

Remove ads

Славутасьці

Помнікі даўніны — раманскі сабор Сьв. Ляўрэнтыя (дабудаваны ў 1486 годзе, рэканструяваны ў XIX стагодзьдзі), гатычная царква Сьв. Дамініка, сярэднявечны біскупскі палац, прысутныя месцы XIII стагодзьдзя, а таксама некаторыя вежы XIV—XV стагодзьдзяў.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads