Альбэрт Разін
кандыдат філязофскіх навук, дасьледчык удмурцкай мовы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альбэ́рт Аляксе́евіч Ра́зін (12 чэрвеня 1940, с. Кузюмава, СССР — 10 верасьня 2019, Іжэўск, Удмуртыя, Расея) — удмурцкі навуковец і грамадзкі дзеяч. Актывіст у абарону ўдмурцкай мовы ад зьнікненьня. Заслужаны навуковец Удмурцкай Рэспублікі. Кандыдат філязофскіх навук, дацэнт. Працаваў у Хаўрусе навукоўцаў Удмуртыі.
10 верасьня 2019 году ў Іжэўску (Удмуртыя, Расея) Альбэрт Разін з выкарыстаньнем бэнзіну зьдзейсьніў акт самаспаленьня перад будынкам мясцовага Дзяржсавету. Разін трымаў плякат з цытатай дагестанскага паэта Расула Гамзатава: «І калі мая мова зьнікне заўтра, то я гатовы памерці сёньня». Альбэрт Разін атрымаў амаль 100% апёкаў цела, быў шпіталізаваны ў цяжкім стане і памёр у шпіталі празь некалькі гадзін[2].
Remove ads
Грамадзкая дзейнасьць
Альбэрт Разін быў адным з заснавальнікаў лябараторыі нацыянальных стасункаў Удмурцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (УДУ). У 1992 годзе ўдзельнічаў у стварэньні Інстытуту чалавека УДУ, быў яго дырэктарам[3], пакуль штат ня быў амаль цалкам скарочаны. З таго часу стаў актывістам руху «Удмурт Кенеш». Разін змагаўся за тое, каб дзеці вывучалі ўдмурцкую мову і не забывалі яе. Раней рыхтаваў зварот да дэпутатаў Дзяржсавету пад назвай «Удмурцкая нацыянальнасьць зьнікае»[4].
Альбэрт Разін быў адным з навукоўцаў, якія ўлетку 2018 году зьвярнуліся з адкрытым лістом да старшыні Дзяржаўнага савету Ўдмуртыі Аляксея Прасолава і дэпутатаў з патрабаваньнем не падтрымліваць законапраект аб вывучэньні моў у школах, які пагаршаў статус удмурцкай мовы[5].
10 верасьня 2019 году зьдзейсьніў акт самаспаленьня[5].
Remove ads
Водгукі
Украінскі крымскататарскі палітык, былы старшыня Мэджлісу крымскататарскага народу Мустафа Джамілеў:
![]() |
Па-першае, хацеў бы перадаць шчырыя спачуваньні Удмурцкаму народу ў сувязі з трагічнай гібельлю патрыёта сваёй Радзімы, свайго народа. Па-другое, горка, вядома. Але гэта ў той жа час дае падставы да аптымізму — калі ў народа ёсць такія людзі як Разін, то ўдмурцкая мова не загіне. А тое, што адбылося — гэта наступства шавіністычнай русіфікатарскай палітыкі Расейскай Фэдэрацыі, якая ў цяперашні час значна горш, чым нават пры савецкай уладзе. Вельмі шкада.[6] | ![]() |
Сьпікер эстонскага парлямэнту Хэн Пыллуаас(et):
![]() |
Вельмі шкада, што нашы роднасныя народы ў Расеі павінны такім чынам адстойваць права на родную мову. У 2020 годзе ў эстонскім Тарту адбудзецца Сусьветны кангрэс фіна-вугорскіх народаў, дзе, безумоўна, будуць старанна разгледжаныя моўныя праблемы. Моўныя пытаньні фіна-вугорскіх народаў, несумненна, важныя на зьезьдзе. Гэты канкрэтны выпадак будзе адной з тэмаў у хадзе абмеркаваньняў. Мы яшчэ раз выказваем спачуваньні родным і блізкім.[7] | ![]() |
Remove ads
Глядзіце таксама
- Алекса Гірнік
- Гектар Пітэрсан
- Ян Палах
- Валенці Бадзіляк
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads