Расул Гамзатаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Расул Гамзатаў
Remove ads

Расул Гамзатавіч Гамзатаў (8 верасьня 1923 — 3 лістапада 2003) — аварскі паэт, пісьменьнік, публіцыст, палітычны дзяяч. Народны паэт Дагестанскай АССР (1959). Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Ляўрэат Ленінскай (1963) і Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1952). Член ВКП (б) з 1944 году.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Творчасьць

Гамзатаў пачаў пісаць вершы ў 1932 годзе, друкавацца — у 1937 годзе, у рэспубліканскай аварскай газэце «Бальшавік гор». Першая кніга на аварскай мове выйшла ў 1943 годзе. Ён перакладаў на аварскую мову клясічную і сучасную расейскую літаратуру, у тым ліку Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Лермантава, Уладзімера Маякоўскага, Сяргея Ясеніна.

У Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага Гамзатаў пазнаёміўся і пасябраваў з маладымі паэтамі, у тым ліку з Н. Грабнёвым, якія пачалі перакладаць яго вершы на расейскую мову. Паэту-перакладчыку Н. Грабнёву належыць пераклад шырока вядомых «Журавоў», якія сталі песьняй па ініцыятыве і ў выкананьні Марка Бэрнэса ў 1969 годзе.

Шэраг іншых вершаў Расула Гамзатава таксама сталі песьнямі, напрыклад, «Зьніклі сонечныя дні». З Гамзатавым шчыльна працавалі шматлікія кампазітары, у тым ліку Зьміцер Кабалеўскі, Ян Фрэнкель, Райманд Паўлс, Аляксандра Пахмутава, Юры Антонаў; сярод выканаўцаў песень на яго вершы — Ганна Герман, Марк Бэрнэс, Галіна Вішнеўская, Мусьлім Магамаеў, Ёсіф Кабзон, Вахтанг Кікабідзэ, Сафія Ратару, Валеры Лявонцьеў.

Р. Гамзатаў быў чальцом рэдкалегіі часопісаў «Новы Сьвет», «Дружба народаў», газэтаў «Літаратурная газэта», «Літаратурная Расея», іншых газэтаў і часопісаў. З 1951 году і да канца жыцьця ўзначальваў пісьменніцкую арганізацыю Дагестана.

Remove ads

Беларускія пераклады

На беларускую мову вершы перакладалі Язэп Семяжон, Аркадзь Куляшоў, Анатоль Грачанікаў[3], Алесь Звонак[4], Анатоль Астрэйка, Мікола Аўрамчык, Рыгор Барадулін, Алесь Бачыла, Алег Лойка, Сяргей Грахоўскі, Янка Сіпакоў, Максім Танк[5].

  • Высокія зоркі: вершы і паэма: [пераклад на беларускую мову] / Расул Гамзатаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1972. — 285, [1] с., [1] л. партр. — (Паэзія народаў СССР).
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads