Удмуртыя
рэспубліка Расейскай Фэдэрацыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Удму́рцкая Рэспу́бліка (па-расейску: Удмуртская Республика, па-ўдмурцку: Удмурт Республика), Удму́ртыя (па-расейску: Удмуртия, па-ўдмурцку: Удмуртия) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі.

Плошча — 42,1 тыс. км², што складае 0,25% агульнай плошчы Расейскай Фэдэрацыі. Удмуртыя мяжуе на захадзе і поўначы з Кіраўскай вобласьцю, на ўсходзе — зь Пермскім краем, на поўдні — з Башкартастанам і Татарстанам.
На тэрыторыі рэспублікі працякаюць рэкі Вотка, Кама, Вятка, Чапца,
Колькасьць насельніцтва — 1 517 050 чал. (2014). Шчыльнасьць насельніцтва: 36,07 чал./км², удзельная вага гарадзкога насельніцтва: 65,03%. Нацыянальны склад: расейцы — 62,2%, удмурты — 28,0%, татары — 6,7%.
Remove ads
Гісторыя
Значны ўплыў на даўнейшых удмуртаў аказала ўключэньне іх у Х ст. у склад першага дзяржаўнага ўтварэньня ў Ніжнім Прыкам’і — Волскай Булгарыі. З XIII ст. паўднёвыя ўдмурты знаходзіліся пад уплывам Залатой Арды, а пасьля — Казанскага ханства. Найбуйнейшым рамесным, культавым і адміністрацыйным цэнтрам паўночных удмуртаў, якія захоўвалі самастойнасьць у эпоху сярэднявечча, было гарадзішча Іднакар.
Першыя расейскія паселішчы зьявіліся на р. Вятцы ў ХІІ-ХІІІ стст. Поўнач Удмуртыі стаў часткай ядра Расейскай дзяржавы. Да 1557 г. пасьля ўзяцьця Іванам Жахлівым Казані завяршыўся працэс далучэньня ўдмуртаў да Расейскай дзяржавы.
Да сярэдзіны XVIII ст. насельніцтва Ўдмуртыі займалася пераважна сельскай гаспадаркай і здабычай. У 1756 г. зьявіўся першы завод — Бемыскі медзеплавільны, крыху пазьней жалезаробныя — Пудземскі і Воткінскі (1759 г.), Іжэўскі (1760 г.) і Камбарскі (1761 г.). Імклівы рост прамысловасьць і каляніяльная культура дасягаюць у другой палове XIX у. Адчыняюцца У 1899 г. праз поўнач, а ў пачатку XX стагодзьдзя праз поўдзень Удмуртыі прайшлі чыгункі Перм-Котлас і Казань-Екацерынбург, якія адыгралі значную ролю ў эканамічным разьвіцьці краю.
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году тэрыторыя Ўдмуртыі ўваходзіла ў склад Казанскай і Вяцкай губэрняў.
Дзякуючы свайму выгоднаму геапалітычнаму становішчу ў XX стагодзьдзі Ўдмуртыя ператварылася ў буйны цэнтар вайскова-прамысловага комплексу СССР і Расеі. У гады ІІ Сусьветнай вайны ў рэспубліку было эвакуявана каля 40 прадпрыемстваў.
Абарончая скіраванасьць прамысловасьці рэгіёну і сёньня шмат у чым вызначаюць гістарычную, сацыяльна-эканамічную і культурную своеасаблівасьць Удмурцкай Рэспублікі.
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне
- Алнашскі раён
- Балезінскі раён
- Вавоскі раён
- Воткінскі раён
- Глазаўскі раён
- Грахоўскі раён
- Дзябёскі раён
- Заўяўлаўскі раён
- Ігрынскі раён
- Камбарскі раён
- Каракулінскі раён
- Кескі раён
- Кізнерскі раён
- Кіясоўскі раён
- Малапургінскі раён
- Можгінскі раён
- Сарапульскі раён
- Селцінскі раён
- Сюмсінскі раён
- Увінскі раён
- Чырванагорскі раён
- Шарканскі раён
- Юкаменскі раён
- Якшур-Бадзьінскі раён
- Ярскі раён
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads