Альжбета Шыдлоўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Альжбета Шыдлоўская
Remove ads

Альжбета з Шыдлоўскіх Ґрабоўская гербу Любіч (па-польску: Elżbieta z Szydłowskich Grabowska; 1749-1 чэрвеня 1810, Варшава) — каханка й марганатычная жонка караля польскага й вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...
Remove ads

Біяграфія

Была дачкой плоцкага ваяводы Тэадора Шыдлоўскага й Тарэсы зь Віткоўскіх. У 1768 выйшла замж за Яна Ежыя Ґрабоўскага. Патаемна была каханкай Станіслава Аўгуста Панятоўскага і многія дзеці зь ейнага шлюбу, насамрэч, былі ад яго. Верагодна, неўзабаве пасьля сьмерці мужа ў 1789 патаемна вышла замуж за Станіслава Аўгуста. Тытулу каралевы ня мела і лічылася палюбоўніцай. Мела, магчыма, толькі паводле чутак, уплыў на караля: менавіта ёй прыпісвалі схіленьне караля да Таргавіцкае канфэдэрацыі. З адрачэньнем апошняга ад стальцу разам з сынамі Міхалам і Станіславам паехала за ім у Санкт-Пецярбург. Пасьля сьмерці ў 1798 мужа вярнулася ў Польшчу, дзе фундавала мастакоў.

Remove ads

Дзеці

  • Станіслаў Ґрабоўскі (1780-1845), граф, міністар-асьветы Царства Польскага;
  • Міхал Ґрабоўскі (1773-1812), генэрал брыгады воскаў польскіх Варшаўскага княства;
  • Ізабэля Ґрабоўская (1770-1800), жонка Райскага, пасьля Валентыя Фаўстына Сабалеўскага;
  • Аляксандра Ґрабоўская (1771-1789), жонка Францішка Салезыя Красіцкага;
  • Казімеж Ґрабоўскі
  • Канстанцыя Ґрабоўская.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads