Любіч (герб)
шляхецкі герб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лю́біч (па-польску: Lubicz, Luba, Lubow, Łuba) — прыватны шляхецкі герб, якім карысталіся больш за 500 родаў Польшчы і ВКЛ. Вядомы зь сярэдзіны XIV стагодзьдзя.
Апісаньне
У блакітным полі сярэбраная падкова рагамі долу, на ёй стаіць залаты кавалерскі крыж, другі такі самы крыж у сярэдзіне падковы. Клейнод — над прылбіцай з кронай 3 стаўсавыя пёры.
Існуючыя разнастайнасьці гербу Любіч:
- з адным срэбраным крыжом у сярэдзіне падковы
- з 2 срэбранымі крыжамі адзін на адным у сярэдзіне падковы
У больш позьніх вэрсіях гербу прысутнічае чырвоная тарча.
Вядомыя прадстаўнікі
- Станіслаў Жулкеўскі
- Чэслаў Мілаш
- Мацей Грушэцкі
- Мікалай Гогаль
- Жыгмонт Любіч Залескі
- Тадэвуш Уладзіслаў Канопка
- Сьцяпан Некрашэвіч
- Ян Дамінік Лапацінскі
- Мікалай Тадэвуш Лапацінскі
Роды
Шляхецкія роды, якія карысталіся гербам «Любіч»: Абрамовічы, Адамовічы, Багдановічы, Бароўскія, Бакіноўскія, Грушэцкія, Жылінскія, Лапацінскія, Прушынскія, Сідаровічы, Чартарыйскія, Янушкевічы[1] і іншыя.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads