Альмэрыя (футбольны клюб)
гішпанскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Альмэры́я» (па-гішпанску: Unión Deportiva Almería) — гішпанскі футбольны клюб з аднайменнага гораду й правінцыі Андалюзія. Клюб быў заснаваны ў 1989 годзе. Яшчэ з 1979 па 1981 год існавала каманда «Альмэрыя», але яна зьнікла ў 1982 годзе, ёсьць меркаваньні што сучасная «Альмэрыя» спадкаемца гэтай каманды. Ад самага пачатку з 1989 году клюб зваўся Almería Club de Fútbol, але ў 2001 годзе назва была зьменена на Unión Deportiva Almería.
Клюб шмат часу правёў у ніжэйшых лігах пакуль у сэзоне 2006—2007 гадоў не атрымаў квіток у вышэйшы дывізіён. У 2011 годзе клюб вылецеў зь Ля Лігі, упершыню ў сваёй гісторыі, аднак, паводле вынікаў сэзону 2012—2013 гадоў клюб зноўку атрымаў права ўдзел у наймацнейшай лізе краіны.
Remove ads
Гісторыя
Першай камандай з гораду быў клюб «Альмэрыя». Тая каманда гуляла ў Ля Лізе паміж 1979 і 1981 гадамі, але зьнікла ў 1982 годзе. У 1989 годзе быў створаны новы футбольны клюб «Альмэрыя» (гішп. Almería Club de Fútbol), які ў 2001 годзе быў перайменаваны ў аб’яднаны спартовы клюб Альмэрыі (гішп. Unión Deportiva Almería). Пасьля сэзону ў другім дывізіёне клюб быў паніжаны да трэцяга, а потым і чацьвертага дывізіёну.
Правёўшы некалькі сэзонаў у другім узроўні, «Альмэрыя» ўпершыню дамаглася выхаду ў Ля Лігу паводле вынікаў сэзону 2006—2007 гадоў, калі клюб заняў выніковы другі радок у розыгрышы Сэгунды. У першым сэзоне клюб заняў 8-е месца, дзякуючы добрай гульні, пад кіраўніцтвам Унай Эмэры, і гульні нападніка Альвара Нэгрэда, які забіў у тым сэзоне 13 мячоў.
Пасьля таго як Эмэры зьехаў у «Валенсію» наступным трэнэрам быў прызначаны Гансалё Арканада, які, аднак, быў звольнены 21 сьнежня 2008 году, пасьля сэрыі дрэнных вынікаў. Новы мэксыканскі спэцыяліст Уга Санчэс узяўся за працу на пасадзе галоўнага трэнэра й здолеў праціснуць клюб ў сярэдзіну турнірнай табліцы.
У сэзоне 2010—2011 гадоў «Альмэрыя» дайшла да паўфіналу Кубка Гішпаніі, упершыню ў сваёй гісторыі[2]. У лізе, аднак, клюб ня здолеў утрымацца, вылецеўшы з найвышэйшага дывізіёну пасьля чатырох гадоў удзелаў у ім. У тым жа сэзоне «Альмэрыя» атрымала зьнішчальную паразу ад «Барсэлёны» зь лікам 0:8, прычым матч праходзіў у Андалюзіі. Пасьля гэткай буйной паразы з працы быў звольнены галоўны трэнэр андалюзійцаў Хуан Мануэль Лільлё.
Remove ads
Зьмены дывізіёнаў
- 1991—1992 — павышэньне да Тэрсэры
- 1992—1993 — павышэньне да Сэгунды Б
- 1994—1995 — павышэньне да Сэгунды
- 1996—1997 — паніжэньне да Сэгунды Б
- 1998—1999 — паніжэньне да Тэрсэры
- 1999—2000 — павышэньне да Сэгунды Б
- 2001—2002 — павышэньне да Сэгунды
- 2006—2007 — павышэньне да Ля Лігі
- 2010—2011 — паніжэньне да Сэгунды
- 2012—2013 — павышэньне да Ля Лігі
- 2014—2015 — паніжэньне да Сэгунды
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads