Альмэрыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альмэрыя (па-гішпанску: Almería) — горад на поўдні Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Андалюзія. Мае выхад да Міжземнага мора.
Remove ads
Гісторыя
Горад быў заснаваны халіфам Абд-ар-Рахманам III у 955 годзе. Горад павінен быў стаць асноўнай гаваньню для ўмацаваньня міжземнаморскай абароны халіфату.
У гэты пэрыяд горад дасягнуў свайго гістарычнага піку. Пасьля драбненьня Кордаўскага халіфату Альмэрыя кантралявалася выключана мясцовымі мусульманскімі эмірамі. Шоўкавая прамысловасьць, заснаваная на насаджэньні тутавых дрэваў і сухім ляндшафце правінцыі, зрабіла Альмэрыю яшчэ больш заможным месцам.
Горад часьцяком быў абложаны, то бок падчас спрэчкі эміраў Гранады й Валенсіі, а таксама падчас асабліва жорсткай аблогі, калі хрысьціяне, пакліканыя Другім крыжовым паходам папам Эўгеніюшам III. З гэтае нагоды Альфонса VII, на чале зьмяшаных сілаў каталёнцаў, генуэзцаў, пізцаў і франкаў, здолеў акупаваць Альмэрыю ў кастрычніку 1147 году.
На працягу дзесяцігодзьдзя, аднак, Альмэрыя зноўку перайшла да кантроль мусульманскіх эміраў з роду Альмаравідаў, і толькі ў канцы XV стагодзьдзя горад стала ўвайшоў у склад хрысьціянскай краіны. Альмэрыя здалася каталіцкім манархам, Фэрдынанду і Ізабэле, 26 сьнежня 1489 году.
Клімат
Спорт
У горадзе маецца футбольны клюб «Альмэрыя», якая гуляе ў Ля Лізе.
Гарады-сябры
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads