Альвара Нэгрэда
гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
А́львара Нэгрэ́да Са́нчэс (па-гішпанску: Álvaro Negredo Sánchez; нар. 20 жніўня 1985 году, Мадрыд, Гішпанія) — колішні гішпанскі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
У сэзонах 2007—2008 і 2008—2009 гадоў Альвара станавіўся найлепшым бамбардзірам «Альмэрыі», забіўшы 13 і 19 мячоў адпаведна[4]. У ліпені 2009 году перайшоў у склад мадрыдзкага «Рэалу» за 5 млн эўра.
21 жніўня 2009 году Нэгрэда афіцыйна стаў гульцом «Сэвільлі». Сума ўгоды не паведамляецца, але, паводле чуткаў, яна склала каля 15 мільёнаў эўра. «Галяктыкас» пакінулі за сабой права выкупіць форварда на працягу двух гадоў.
19 ліпеня 2013 году «Манчэстэр Сіці» абвесьціў аб падпісаньні з Нэгрэда чатырохгадовага кантракту, як паведамляецца, сума трансэфру склала 16,4 млн фунтаў стэрлінгаў[5]. У клюб Прэм’ер-Лігі неўзабаве папоўніў аднаклюбнік Альвара Хэсус Навас.
Нэгрэда дэбютаваў у ангельскай лізе 19 жніўня 2013 году, выйшаўшы на замену суайчыньніку Давіду Сыльву ў пераможным 4:0 хатнім матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд». Свой першы гол футбаліст забіў ужо ў наступным матчы 25 жніўня, аднак гэтае не дазволіла «мяшчанам» атрымаць перамогу ў «Кардыф Сіці» (2:3). 1 верасьня 2014 году Альвара перайшоў у склад «Валенсіі» на правах арэнды, аднак гішпанскі клюб, паводле пагадненьня, мае магчымасьць выкупіць у наступным трансфэр гульца.
Міжнародная
6 кастрычніка 2009 году Нэгрэда атрымаў свой першы выклік у зборную Гішпаніі ад Вісэнтэ дэль Боске, у матчы кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2010 году супраць зборнай Армэніі, з-за траўмаў Давіда Вільлі й Даніеля Гуісы. Дэбютаваў замяніўшы ў гэтым матчы Фэрнанда Торэса ў пачатку другога тайма.
Remove ads
Дасягненьні
«Сэвільля»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2010
«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2014
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2014
«Аль-Наср»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі ААЭ: 2020
Гішпанія:
- Чэмпіён Эўропы: 2012
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads