Альмэрэ Сіці
нідэрляндзкі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Альмэрэ Сіці» (па-нідэрляндзку: Almere City FC) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Альмэрэ. Заснаваны ў 2001 годзе, а свае хатнія матчы яны ладзяць на стадыёне Янмар.
Remove ads
Гісторыя
Гісторыя «Альмэрэ Сіці» сягае ў 1976 году, калі тры клюбы ДВС, «Дэ Фоленвэйкерс» і «Бляў-Віт» аб’ядналіся ў адзіны клюб «Амстэрдам». Незадаволеныя прыхільнікі ДВС заснавалі ўласны клюб «Дэ Цвартэ Схапэн», які адсылае да выразу «чорная авечка». Клюб хутка набыў моц у аматарскім футболе. Пасьля некалькіх жорсткіх інцыдэнтаў на полі і шасьцімесячнага адхіленьня ад гульняў Каралеўскай нідэрляндзкай футбольнай асацыяцыяй клюб пераехаў з Амстэрдама ў суседні Альмэрэ і зьмяніў назву на «Спортынг Флевалянд».
Новая назва клюбу «Омніўорлд» была ўзятая клюбам у 2001 годзе, якая адсылала да назвы кансорцыюма. Гэты ж кансорцыюм быў зьвязаны з удадамі гораду. Плянавалася, што ў горадзе будзе створаны супэрклюб з камандамі ў розных відах спорту. Альмэрэ мусіла мець баскетбольны, валейбольны і футбольныя клюбы. Аднак, калі ў 2002 годзе партыя Леэфбаар Альмэрэ атрымала большасьць у мескай радзе, мясцовая ўлада выйшла з праекту. Гэта прывяло да таго, што клюб перастаў адпавядаць крытэрам допуску ў прафэсійную лігу ў 2004 годзе[2]. Тым ня менш, клюб здолеў знайсьці прыватных інвэстараў. Бюджэт каманды стаў збалянсаваны, а стадыён падрыхтаваны да прафэсійнага футболу.
Першы афіцыйны матч клюб павінен быў згуляць 12 жніўня 2005 году ў сустрэчы Ээрстэ дывізіі супраць «Вээндаму». Аднак судзьдзя адклаў матч незадоўга да пачатку, бо моцны дождж зрабіў непрыдатным для гульні поле з штучным пакрыцьцём. Прафэсійны дэбют каманды з прадмесьця Амстэрдама адбыўся праз тыдзень у выязным матчы супраць «Эйндговэну», які быў прагуляны дэбютантамі зь лікам 2:0. «Омніўорлд» забіў свой першы гол празь некалькі дзён, калі каманда ўсё ж такі зьведала паразу зь лікам 2:3 супраць «Дэн Босху». Першы пункт на свой рахунак клюб паклаў 29 жніўня ў сустрэчы супраць «Гоў Эгэд Іглз» (2:2). Першая перамога клюбу была здабытая 16 верасьня, калі альмэрцы былі мацнейшымі за сытардзкую «Фартуну» (3:2). У сакавіку 2010 году клюб быў перайменаваны ў «Альмэрэ Сіці»[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads