Аляксандар Аксёнаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Нічыпаравіч Аксёнаў (9 кастрычніка 1924, в. Кунтараўка, Веткаўскі раён — 8 верасьня 2009, Менск) — беларускі й савецкі дзяржаўны й палітычны дзяяч.
Remove ads
Біяграфія
Удзельнік Вялікае Айчыннае вайны. Камандзір узводу 49-е гвардэйскае стралковае дывізіі, быў паранены на Сталінградзкім фронце. На Беларусь вярнуўся ў 1944.
Адразу пасьля вайны пачаў займацца камсамольскай працай у Баранавіцкай і Гарадзенскай абласцях, працаваў у Арэнбургу. Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1957). З 1953 першы сакратар ЦК ЛКСМБ.
У 1959 прызначаны на пасаду намесьніка старшыні КДБ БССР. Ад 1960 міністар унутраных справаў БССР. З 1965 — першы сакратар Віцебскага абкаму. Другі сакратар ЦК КПБ з 1971. У 1978—1983 старшыня Савету міністраў БССР.
З 1983 па 1985 амбасадар СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. Да 1989 займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэту СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні. На гэтай пасадзе спрыяў дэмакратызацыі дзяржаўных СМІ. Пасьля выхаду ў адстаўку Аксёнаў вярнуўся ў Беларусь, актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцьці не прымаў.
Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР у 1955—1967 і 1971—1983, Вярхоўнага Савету СССР у 1966—1984 і 1986—1990, сябар Прэзыдыюму ВС БССР у 1975—1983.
Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэнам Славы III ступені і ордэнам Айчыннай вайны I ступені, а таксама мэдалямі і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР і Савету Міністраў Беларусі.
Пахаваны 10 верасьня 2009 на Ўсходніх могілках у Менску.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads